... і планы на будучы год
17 снежня сябры народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца" сабраліся ў зале Мiнскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна на сваё апошняе сёлета паседжанне. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава коратка ахарактарызавала сыходзячы год, як год 15-годдзя клуба. Яна выказала адмысловую падзяку тым жывiчанам, якія былі побач усё 15 гадоў і дагэтуль дапамагаюць ёй у творчасці, у праектах і ў іншых, незаўважных воку, але вельмі карысных справах. Самая прыкметная з іх – Бажэна Ганушкiна, нязменная памагатая ў шматлікіх мерапрыемствах клуба.
Затым слова было перададзена новым сябрам клуба. Святлана Шашко-Шаблiнская распавяла пра сваю новую кнігу "Вечная сосна", прачытала некалькі вершаў з яе. Анастасія Казакевiч, яшчэ адзін пачатковец "Жывіцы", пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю. Уладзімір Самойлiк з Маладзечна развіў тэму мiласэрнасцi ды Каляд. Пасля наступіла чарга кожнаму ахвотніку ўнесці сваё паэтычнае ці музычнае ўкладанне ў карагод віншаванняў і пажаданняў па выпадку Новага года, Каляд і юбілею "Жывіцы".
Нарэшце сваю першую кнігу "Племя огненных драконов" прадставіла Ганна Сiтнiкава, медсястра з г.Смалявічы. Але спачатку з прэамбулай выступіў рэдактар выдання Юрась Нераток, які адзначыў несумнеўны шматгранны талент паэткі. Ганна падрабязна распавяла, як стваралася кніга, што ілюстрацыі да яе рабіла яе дачка - прафесійны мастак, прачытала некалькі вершаў са зборнiка, распавёўшы гісторыю іх стварэння, а таксама пра ўдзел у розных паэтычных конкурсах. Ахвотнікі тут жа маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара.
Перад перапынкам кіраўнік клуба Ірына Карнаухава падрабязней спынілася на справаздачным канцэрце ў Мачулiшчах і прапанавала папрацаваць над памылкамі, каб не паўтараць іх у будучыні. Затым яна распавяла прысутным пра планы на наступны год. Традыцыйна паседжанні будуць праходзіць 1 раз у месяц, а на пазапланавыя мерапрыемствы з удзелам "Жывіцы" ўдзельнікі будуць запрашацца дадаткова. У студзені адбудзецца прэзентацыя клубных выданняў – паэтычнага зборнiка і новага дыска, у красавіку запланаваны майстар-клас, у чэрвені - выязное паседжанне па дамоўленасці, у кастрычніку - справаздачны канцэрт, у лістападзе - творчая лабараторыя, у снежні - пераднавагоднія сустрэчы. У плане трэцяга квартала - выпуск чарговых клубных навінак – паэтычнага зборнiка і дыска.
Завяршылася паседжанне традыцыйнымі чытаннем вершаў і выкананнем песень сябрамi клуба, а таксама чаяваннем, прымеркаваным да надыходзячых навагодніх і калядных святаў.
Наступнае паседжанне "Жывіцы", на якое запланавана прэзентацыя новай кнiгі ў дзвюх частках і песеннага дыска, адбудзецца 21 студзеня 2018 г. у 11.00.

Анатоль МАЗГОЎ

На фота:

1. Валянціна Акулёнак (г. Салігорск).
2. Геннадзь Пічугін (г. Смалявічы).
3. Ганна Сітнікава (г. Смалявічы).
4. Уладзімір Самойлік (г. Маладзечна)
5. Юрась Нераток (рэдактар)
6. Валерый Тарасаў (Мінскі раён)
7. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава
8. Музычны падарунак ад Эдуарда Білейчыка з Мар'інай Горкі да Новага года








скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики