"КАЛІ БЯРЭШСЯ ЗА ПЯРО"
Новы зборнік паэзіі пад назвай “Калі бярэшся за пяро” – плён творчай працы 77 аўтараў з 22 раёнаў Міншчыны. Кніга, напоўненая пранікнёнымі радкамі, – жывымі пачуццямі і філасоофскімі разважаннямі – сапраўдны апафеоз лепшага чалавечага слова, упрыгожанага дакладнай рыфмай.
Прывабна аформленае выданне – своеасаблівы вынік пятнаццацігадовай дзейнасці клуба народных паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, створанага пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.
Прэзентацыя-канцэрт, прысвечаны выхаду ў свет зборніка і дыска пад назвай “Чараўніцы” з маленькімі шэдэўрамі самабытных кампазітараў адбываўся ў шчырай і добразычлівай атмасферы пры вялікай колькасці калег-аўтараў і прыхільнікаў паэтычнай творчасці. У праграму канцэрта ўвайшлі вершы і песні – ўсё найлепшае, што спачатку ўпотай нараджаецца ў чулай, трапяткой душы і вялікім сэрцы, а потым адточваецца да абсалютнай дасканаласці. Так бывае, што праз некаторы час, годна прайшоўшы выпрабаванне часам, яно стварае культурны фонд нацыі.
Назву зборніку далі радкі з верша паэта з Вілейкі Уладзіміра Цануніна. Аўтар, ужо даволі вядомы і прызнаны, чытаў яго як запавет тым, хто толькі спрабуе пяро, робіць першыя крокі ў паэзіі. Не стаць прыгонным шматлікіх радкоў, не трапіць у палон так званай дзеяслоўнай рыфмы, а шукаць самае меткае і ёмістае слова – задача не з прастых і для масцітых пісьменнікаў. Але таму, хто гэтым дарам змянення валодае, належыць свет і розум чалавечы.
Як дбайна працуюць аўтары над сваімі творамі, што ўваходзяць у зборнік “Калі бярэшся за пяро”, слухачы даведаліся з вершаў Таццяны і Максіма Шеіных (Радашковічы), Леаніда Агарышава (Слуцк), Таццяны Цвятковай (Вілейка), Ніны Карнішкі (Мінскі раён), Таццяны Цвіркі (Клецк), Валянціны Шчарбаковай (Нясвіж), Алены Брыцкай (Барысаў),Уладзіміра Рунцэвіча (Мар’іна Горка) і іншых.
Лірычна-філасофскі твор “Балада аб скрыпцы” (словы Зельвіна Горна, музыка Уладзіміра Лапціка (Вілейка) у выкананні народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” прымусіла задумацца пра ўжо створаныя сусветныя каштоўнасці культуры і ўласныя таямніцы магічнага спалучэння вершаў і нот, якія так вабяць і чаруюць слухача! Кранула простымі акордамі і меткімі словамі бардаўская песня “Дзякуй, дзед” Юрыя Бялова з Маладзечна і іншых выканаўцаў.
Эстафету творчасці ў сталых майстроў слова падхапілі маладыя – вучні школы “Со-творчество” Анастасія Гаргун і Ілля Ляжай, а завершылі канцэрт-прэзентацыю салісткі ўзорнай студыі эстраднай песні “Большая перемена” Вікторыя Зварыгіна і Алена Шупо.
Здаецца, зборнік – годны вынік шматгадовай працы, нагода для адпачынку. Але творцы з народа на гэтым не супакоіліся, тлумачыць старшыня клуба “Жывіца” Ірына Карнаухава, якая пры дапамозе літаратурных рэдактараў – Юрася Нератка і Бажэны Ганушкінай – падрыхтавала выхад у свет зборніка “Калі бярэшся за пяро” і музычнага дыска, а таксама канцэрт-прэзентацыю.
– Зараз у нас пачынаецца “гарачая” пара – праца над новым матэрыялам, – тлумачыць Ірына Аляксандраўна. – Як ведаць, хто з нашых аўтараў напіша тыя радкі, што дадуць новаму зборніку сваю гучную назву?

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ,
вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

На фота:
1. Бялоў Юрый (г. Маладзечна)
2. Брыцкая Алена (г. Барысаў)
3. Броска Вячаслаў (Мядзельскі раён)
4. Максім і Таццяна Шеіны (г. Радашковічы)
6. народны калектыў аўтарскай песні "Элегія" (г. Вілейка)
7. жодзінскяе спявачкі
8. глядачы
8. юныя таленты школы "Са-творчасць"









Фота аўтара.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики