ЛІТАРАТАРЫ МІНШЧЫНЫ: МЫ – СТАРОНКІ СУСВЕТНАЙ КНІГІ!
Пяць дзён у сталічным комплексе “БелЭкспа” праходзіла XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У яе насычанай праграме было шмат мерапрыемстваў – прэзентацыі выданняў, творчыя сустрэчы, дзіцячыя пляцоўкі. Кожны змог знайсці сабе каштоўныя экзэмпляры для кніжнай паліцы, сувенірную прадукцыю з розных краін свету для душы, і між іншым, паспаборнічаць у шматлікіх конкурсах і майстар-класах. Сярод ўдзельнікаў кніжнага кірмашу былі і прадстаўнікі літаратурнай нівы Міншчыны.
Члены клуба народных кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, створанага пры ДУ МАЦНТ, годна прэзентавалі свае выданні, якія ўбачылі свет у мінулым годзе.
Калектыўны зборнік “Калі бярэшся за пяро”, музычныя дыскі, а таксама ўласныя выданні выклікалі непадробную цікавасць сярод гледачоў. Шмат увагі прыцягнулі да галоўнай творчай пляцоўцы гучныя выступленні спявачкі Тамары Кашчэвай з Фаніпаля Дзяржынскага раёна і арт-гурта “Мы – славяне”. Ад душы ліліся пранікнёныя вершы выдатных аўтараў – Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры і Бажэны Мацюк з Вілейшчыны, Дзмітрыя Краскоўскага з Івянца Валожынскага раёна, Алены Радкевіч і Святланы Рыжковай з Пухавіцкага раёна, Галіны Нічыпаровіч з Уздзеншчыны, Алены Брыцкай з Барысаўшчыны, Анатоля Шкоды і Ірыны Карнаухавай з Мінскага раёна.
Гэты творчы кірмаш яскрава паказаў, што не згінула, а шырока развіваецца друкарская спадчына, пакінутая нашчадкам Скарынай, слаўным сынам беларускай зямлі. Яе глыбокія гістарычныя карані спаўна наталяюць моцную жыццядайную кніжную галіну, і колькасць выдавецтваў з цягам часу не памяншаецца, як калісьці прагназавалі скептыкі, а наадварот, расце і набірае папулярнасць. Рускія і беларускія, нямецкія і іранскія, эстонскія і нават амерыканскія выдавецтвы прыцягвалі ўвагу да сваіх брашур і фаліянтаў, каляндароў і магнітаў, канцылярскай прадукцыі, без якой мы ўжо ніяк не абыходзімся.
Як зазначыла старшыня клуба “Жывіца” Ірына Карнаухава, літаратары Міншыны – малыя старонкі вялікай сусветнай кнігі – зборніка думак, перакладзеных на словы.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ
вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ









скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики