КРЭАТЫЎНАЕ МАЙСТЭРСТВА ДЛЯ ЖЫВІЧАН
Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 22 красавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя. А.С. Пушкіна, змясціла ў сябе розныя па накірунках майстар-класы.

Першай выступіла Маргарыта Латышкевiч, паэтка, празаік, літаратуразнаўца, фалькларыст. За яе плячмі філфак, магістратура і аспірантура БДУ, яна сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2017 г. у намінацыі «Дэбют» за зборнiк апавяданняў «Яблыкі». А яе першая кніга паэзіі «Пульс навальнiц» выйшла ў 2012 г. У ёй паэтка прапанавала чытачам і філасофскія разважанні, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку і нават жартоўныя вершы. Атрымоўваецца ў Маргарыты і фантастычная проза. 29-гадовая крэатыўная і аптымістычная пісьменніца вельмі займальна распавяла пра сябе, пазнаёміўшы прысутных з рознымі жанрамi сваёй творчасці і падрабязна адказаўшы на пытанні жывiчан.

Пасля перапынку сяброў народнага клуба чакаў сапраўдны паэза-канцэрт. Творчы сямейны тандэм – Яна Явiч і Дзмiтрый Юртаеў – прадставіў публіцы адну са сваіх літаратурных праграм пад назвай «Сугучча радка». Госці прадэманстравалі не толькі высокі творчы ўзровень, але і выдатнае акцёрскае майстэрства, дэкламуючы па чарзе свае творы на самыя розныя тэмы – ад любоўнай лірыкі і патрыятычных вершаў пра вайну да дзіцячых гумарыстычных вершаў.

Яна Явiч – паэтка, празаік, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборнiка вершаў «Сувязь жыццяў», зборнiкаў казак «Уцёна жадае ведаць» і «Самыя кветкавыя сны», піша як на рускай, так і беларускай мове. Дзмiтрый Юртаеў – сябра Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь», аўтар галоўным чынам рускамоўны, хоць і перакладае некаторыя свае вершы на беларускую мову, каб прыняць удзел у творчых конкурсах. Для яго спаборнічаць у розных конкурсах і фэстах – жаданы і даволі паспяховы занятак. Нездарма ён лаўрэат такіх прадстаўнічых конкурсаў, як «Пісьменнікі дзецям» (2017), VII Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці К.Сіманава і 750-годдзю г.Магілёва (2017) у намінацыі «Пераклад», фэсту аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад-2017» і інш. Пра гэта i шмат чаго iншага распавёў прысутным госць «Жывіцы». Творчы чалавек не спыняецца на чымсьці адным. Вось і ў Дзмiтрыя ёсць яшчэ адно захапленне – фатаграфія. 26 красавіка ў 18.00 ён запрашае ўсіх на свой творчы вечар «Гуляй, акцёр!» у бібліятэку №14 г.Мiнска (вул. Прытыцкага, 42, станцыя метро "Спартовая"), дзе акрамя літаратурна-музычнай часткі адбудзецца адкрыццё яго фотавыставы «ФотаСтыхiЯ – Радзіма».

Кампазітарам Міншчыны майстар-клас падала Людміла Розум, аўтарка-выканаўца, якая не толькі спявала свае песні і дзялілася вопытам, але і паказала свае медалі: яна ўдзельнічала ва ўсталяванні калектыўнага рэкорду Гінэса пад назвай «300 спартанцаў» у Архангельску і стала чэмпіёнкай свету па гіравым спорце.

Усе госці ў якасці падарунку атрымалі клубныя выданні з рук кіраўніка “Жывіцы” Ірыны Карнаухавай. Дарэчы, па яе словах, творы ў новы зборнiк вершаў для дзяцей здалі пакуль толькi 28 чалавек. Астатнія яшчэ могуць паспець зрабіць гэта – да 1 мая.

Наступнае пасяджэнне народнага клуба «Жывiца» адбудзецца 20 мая: паэтычная секцыя у 10.00, кампазітарская – 13.00.

Анатоль МАЗГОЎ (г.Барысаў)

На здымках:
1. Маргарыта Латышкевiч.
2. Яна Явiч і Дзмiтрый Юртаеў у гасцях у «Жывіцы».
3. Людміла Розум.


[/center]
[center]скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики