|
ПАДЗЯЛIЦЦА З АДНАДУМЦАМI
Літаратурны клуб «Катарсіс» правёў урачыстую імпрэзу з нагоды заканчэння VII адкрытага літаратурнага конкурсу, прысвечанага Году малой радзімы. Ва ўтульнай каннферэнц-зале Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта сабраліся канкурсанты і аматары мастацкай літаратуры. Сёлета ў конкурсе бралі ўдзел 50 аўтараў, што на добры дзясятак больш, чым у мінулым годзе. Значна пашырылася і геаграфія: было прадстаўлена пятнаццаць гарадоў Беларусі: Мінск, Гродна, Магілёў, Жодзіна, Пухавічы і г. д. Адзін аўтар стала пражывае ў Дзюсельдорфе (Германія). Амаль усім удзельнікам конкурсу ўдалося пазбегнуць літаратурных штампаў, банальнасцяў сюжэта. У намінацыі «Паэзія» месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е – Кастусь Севярынец, Яўгенія Хільмановіч; 2-е – Аляксандр Клімавец, Таццяна Цвяткова; 3-е – Дзяніс Шпіронак, Тамара Ігнатовіч. У намінацыі «Проза» пераможцамі сталі: 1 месца – Андрэй Жмакін; 2 месца – Ганна Сітнікава; 3 месца – Мікіта Валько. Фундатарамі выступілі Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт і першасная арганізацыі БРСМ УА «ГрДМУ» ў асобе Віктара Зарадзея. У розных рэгіёнах Беларусі шмат людзей, якія захапляюцца літаратурай, спрабуюць сябе ў розных жанрах мастацкага слова. Падобныя мерапрыемствы — выдатная магчымасць падзяліцца сваімі дасягненнямі, паразмаўляць з аднадумцамі. Наступны 2019 год стане юбілейным, дваццатым, у дзейнасці «Катарсіса». І практычна ўсе сёлетнія ўдзельнікі атрымалі запрашэнне на юбілей. Конкурс закончаны, але ўжо хутка пачнецца новы і ўдзельнікаў будзе яшчэ болей. Клуб «Катарсіс» запрашае ўсіх! Віктар ВАРАНЕЦ, старшыня літаратурнага клуба "Катарсіс" "Лiтаратура і Мастацтва" № 17 (4972) 4 мая 2018 г. На фота: Таццяна Цвяткова, сябра народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца", атрымлівае ўзнагароду.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|