ВЫСОЦКІ ГУЧАЎ ПА-БЕЛАРУСКУ
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 20 траўня ў Мiнскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, змясціла ў сябе і працу сябраў клуба з тэкстамі вершаў, і прэзентацыю перакладаў, і выступ новага твару клуба, і майстар-клас госця «Жывіцы». Прычым пра прэзентацыі кіраўнік клуба Ірына Карнаухава запрасiла жывiчан папярэджваць загадзя, каб спланаваць час і тэрміны выступу. Пачатак паседжанню паклала рубрыка «Сам сабе рэдактар», дзе разбіраўся рускамоўны верш «Я вас не знаю…» невядомай паэткі. Ахвотнікі прачыталі яго з выразам і далі свае адзнакі ці прапановы, як палепшыць тыя ці іншыя радкі. І як рэзюмэ: «Не спяшаецеся аддаваць вершы ў публікацыю, яны павінны адлежацца, каб потым можна было выправіць дапушчаныя памылкі ці недакладнасці». Затым Лілiя Мялешка (г. Клецк) прачытала прысутным свае пераклады на беларускую мову некаторых вершаў вядомага рускага паэта і акцёра Ўладзіміра Высоцкага. Публіка цёпла і з ухвалой сустрэла гэту творчую ініцыятыву паэткі. Была выказана думка - прапанаваць гэтыя перакладзеныя творы Высоцкага для выканання нашым беларускім бардам. Працягнулася паседжанне разборам і меркаваннямі пра вершы на рускай і беларускай мовах у рубрыцы «Пад уражаннем». Усё сышліся ў меркаванні, што філасофскія вершы найболей цяжкія, як для ўспрымання, так і для разбору. Як паведаміла Бажэна Ганушкiна, на сайце Мiнскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (maaspb.by) змешчана інфармацыя пра літаратурныя конкурсы, якія праводзяцца ў Беларусі, Расіі і Ўкраіне i ў якіх могуць прыняць удзел сябры народнага клуба. Гэту ж інфармацыю можна знайсці і ў сацыяльных сетках (Фейсбуке ці ВКОНТАКТЕ). Членам СПБ Бажэна прапанавала змесцiць свае літаратурна-мастацкія буклеты на сайце, прычым на некаторых паэтаў яны ўжо створаны. Жывiчане цёпла павіншавалі свайго калегу Дзмiтрыя Краскоўскага (Валожынскі р-н) з уступам у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Клуб папаўняецца новымі маладымі сябрамі, адным з якіх стала пачынаючая паэтка з Бярэзінскага раёна. Яна пазнаёміла жывiчан са сваімі вершамі. Затым Ірына Карнаухава дала слова паэтцы, песеннiку, сябру СПБ, кіраўніку літаратурна-музычнага аб’яднання «Акорд» Тамары Залескай. Тамара Георгіеўна прачытала свае новыя вершы і дала праслухаць запісы сваіх песень у выкананні вядомых салістаў. Адзін з іх – Уладзімір Пятроў – лепшы барытон Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Аўтар больш тысячы вершаў, шмат з якіх былі пакладзены на музыку, падзялiлася сакрэтами сваёй творчасцi з прысутнымi. У якасці падарунку Ірына Карнаухава ўручыла госці клубныя выданні. Наступнае паседжанне «Жывiцы» 10 чэрвеня па традыцыі будзе выязным – сябры народнага клуба наведаюць з творчым візітам Смаргонь. Ад’езд аўтобуса ад Мiнскай абласной бібліятэкі ў 8.15. А 15 ліпеня сумеснае паседжанне кампазітараў і паэтаў адбудзецца ў 11.00. Анатоль МАЗГОЎ (г. Барысаў) На здымках: 1. Ліля Мялешка (г. Клецк) перавяла на беларускую мову В. Высоцкага. 2. Новы твар клуба – Ірына Ганчарова, юная паэтка з Бярэзінскага раёна. 3. Тамара Залеская – госця «Жывiцы».
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|