|
«Курскі салавей» прызямліўся ў Мачулiшчах
15 ліпеня ў Мiнскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылося чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца». Спачатку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава распавяла пра паездку жывiчан у Смаргонь у мінулым месяцы, а таксама пра свой удзел у мерапрыемстве, якое адбылося 4 чэрвеня ў Цэнтральна-Чарназёмным запаведніку «Стрелецкая степь» у Курскай вобласці. Рашэннем Саюза курскіх літаратараў ганаровае званне «Курскі салавей» прысуджана Ірыне Аляксандраўне як паэтэсе, музыказнаўцу, грамадскаму дзеячу. Прысутныя цёпла павіншавалі яе з поспехам, пра які бачна казалі яе ўзнагароды: пасведчанне аб прысваенні ганаровага звання і сам прыз «Курскі салавей». Працягнулася пасяджэнне прэзентацыямі новых кніг. Свае зборнiкi паэзii ды прозы прадставілі Марыя Лебядзько (г.Стоўбцы), Тамара Бярэзiна (г.Маладзечна), Мiкалай Марын (Пухавіцкі р-н) і Валерый Тарасаў (Мiнскі р-н). Затым журы ў складзе Ірыны Карнаухавай, Бажэны Мацюк і Юрася Нератка ўручылі граматы пераможцам конкурсу на лепшы верш пра гаджэты, пасля чаго Зінаіда Багамолава (г.Жодзіна) і Алена Брыцкая (г.Барысаў) азнаёмілі публіку са сваімі творамі. Працягнулася пасяджэнне выступамі клубных паэтаў і кампазітараў, якія па чарзе дэкламавалі свае новыя вершы і выконвалі новыя песні. Па словах Ірыны Карнаухавай, з верасня пачнецца прыём твораў (па 7-8 вершаў на любую тэму) для чарговага калектыўнага зборнiка. Наступнае пасяджэнне «Жывiцы» 19 жніўня таксама будзе сумесным для кампазітараў і паэтаў і пачнецца ў 11.00. Анатоль МАЗГОЎ (г.Барысаў) На здымках: 1. Прыз «Курскі салавей» у руках Ірыны Карнаухавай. 2. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшы верш пра гаджэты. 3. Алена Брыцкая - пераможца конкурсу. 4. Мікалай Марын прэзентуе чарговую кнiгу вершаў. 5. Прэм'ера новай песні Валерыя Каняхіна.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|