СУСТРЭЧА З ГАСЦЯМІ "Жывіцы"
19 жніўня ў актавай зале Мiнскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылося чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца". Паколькі яно праходзіла ў Яблычны Спас, кіраўнік клуба Ірына Карнаухава для пачатку прапанавала прысутным "Фразачку для затравачкi" - "Яблыкаў гэтым летам шмат…" ці "Яблок этим летом много…". І жывiчане актыўна выявілі свае паэтычныя здольнасці, склаўшы не толькі чатырохрадкоўі, але і працягнуўшы іх дадатковымі строфамі.
Працягнулася пасяджэнне выступленнем гасцей з г.Баранавічы, якія прывезлі з сабой у якасці пачастунка яблыкі і яблычны пірог. З публікай працавалі сябры літаратурна-музычнай гасцёунi "Крынiца", створанай на базе гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва. Свае вершы чыталi паэтэсы Раіса Раманчук i Таццяна Яцук. Песні на вершы баранавіцкіх паэтаў выканалі Іна Цымбалава, салістка ДК г.Баранавічы і паэтэса-бард Ірына Здановiч (пад гітару).
За імі на імправізаваную сцэну выйшаў калектыў народнай студыі аўтарскай песні "Імпэт" Iльянскага сельскага Дома культуры з Вілейшчыны. Вядучай канцэртнай праграмы была кіраўнік студыі Галіна Віктараўна Кутас. "Імпэту" сёлета споўнiлася 15 гадоў, з чым іх цёпла павіншавалі жывiчане. У падарунак усе госці атрымалі ад кіраўніка "Жывіцы" калектыўныя зборнiкi i песенныя дыскі.
Другое аддзяленне пачалося з уручэння прыза за лепшы верш пра гаджэты. Яго Ірына Карнаухава ўручыла Марыне Шапавалавай з г.п.Мачулішчы Мінскага р-на. Ірына Аляксандраўна таксама нагадала, што з верасня пачнецца прыём твораў (па 7-9 вершаў у залежнасці ад памеру) на любую тэму для чарговага клубнага зборніка. Што да дзіцячай кнігі, то яна ўжо знаходзіцца ў друкарні, кожнаму аўтару дасталася па два малюнкі да яго вершаў. Рыхтуецца да выпуску і падвойны дыск, які змясціў у сябе 38 песень.
Працягнулася пасяджэнне выступленнем новых сябраў клуба - Святланы Дзянісевіч (в.Бараўляны Мінскага р-на) і Станіслава Атамановіча (Пухавіцкі р-н). Яны сціпла распавялі пра сябе і пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю. Ліля Мялешка прачытала новыя пераклады вершаў У.Высоцкага. Затым усе жадаючыя паэты прачыталі свае вершы, а кампазітары выканалі песні.
Наступнае пасяджэнне "Жывiцы" 16 верасня будзе паасобным - для паэтаў пачатак у 10 гадзiн, для кампазітараў - у 13.00. У кастрычніку па традыцыі адбудзецца справаздачны канцэрт жывічан на актуальную сёлета тэму "Малая радзіма".


Анатоль МАЗГОЎ (г.Барысаў)

На здымках:
1. Ірына Здановiч і Таццяна Яцук (г.Баранавічы)
2. Раiса Раманчук (г.Баранавічы)
3. "Імпэт" скарыў публіку.
4. Станіслаў Атамановіч упершыню ў "Жывіцы".




скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики