НОВЫЯ ГОСЦІ, НОВЫЯ КНІГІ
Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 23 верасня ў актавай зале Мiнскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, аб'яднала ў сабе працу жывiчан над вершаванымі тэкстамі, выступ госця і прэзентацыю новых кніг, выдадзеных сябрамі клуба.
Пасяджэнне адкрылася традыцыйнай рубрыкай «Пад уражаннем», у якой ахвотнікі падзяліліся меркаваннем пра верш Віктара Шнiпа (на беларускай мове) і Ігара Маркеса (на рускай мове). Нягледзячы на некаторыя дробныя заўвагі, выснова была аднадушнай: гэта класічныя вершы, якія можна браць за ўзор для вывучэння. Затым у рубрыцы «Сам сабе рэдактар» падвергліся прэпараванню два вершы пачынаючых (па нашым меркаванні) аўтараў - рускамоўны «Жизнь как самолёт» і «Адчай» на беларускай мове. Прысутныя давалі свае аб'ектыўныя адзнакі, а таксама прапанавалі, як палепшыць той ці іншы радок ці страфу. Як рэзюмэ: каб атрымаліся больш-меней прыстойныя вершы, над імі трэба зацята і ўдумліва працаваць, каб далей самаўдасканальвацца.
Як распавяла кіраўнік клуба Ірына Карнаухава, з 6 па 8 верасня ў Гомелі праходзіў ХIII Міжнародны фэст «Славянскія літаратурныя дажынкі-2018». На гэтым форуме прысутнічалі дэлегацыі Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама маладыя аўтары з гэтых краін. Сярод дэлегатаў ад Курскай абласной пісьменніцкай арганізацыі быў Алег Саранскі, сакратар Саюза курскіх літаратараў, які чытаў верш свайго сябра - Міхася Разаева. І вось гэты паэт і яго жонка Алена сталі гасцямі народнага клуба «Жывіца». Міхась Дзмітрыевіч Разаеў, маёр запасу, лётчык 1 класа, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане. На яго рахунку зборнiк вершаў «Дорогами любви» (2006) і кніга вершаў і прозы «И обо всем душа болит» (2011). Курскі літаратар распавёў пра сябе, пра службу, пра творчасць, прачытаў дзясятка два вершаў, скончыўшы свой выступ шчырымі радкамі:

Как часто не хватает доброты
Как часто не хватает доброты.
Не ложной, что несут телеэкраны,
А той душевной, щедрой теплоты,
Что исцеляет нам любые раны.

Как часто не хватает доброты
Во взглядах, отношениях и речи.
Когда всё по-простому, всё - на ТЫ!
Когда ты горд за сущность человечью!

Порой подарком не бываю сам.
Судьба шипит: так повелось из веку...
Но, если надо, жизнь свою отдам,
Чтоб жизнь спасти чужому человеку.

Па традыцыі госцю былі ўручаны клубныя выданні «Жывіцы», выказаны цёплыя словы і пажаданні.
Пасля перапынку Ірына Карнаухава ўручыла пасведчанне сябра клуба Галіне Суднiк з Пухаўшчыны. Далей Ірына Аляксандраўна паведаміла, што ілюстраваны зборнiк вершаў для дзяцей ужо гатовы, яго надоечы забяруць з друкарні. Яна таксама запрасiла жывiчан выказаць свае прапановы па працы клуба ў будучым годзе, а таксама дасылаць свае вершы (не больш за восем) на любую тэматыку для будучай калектыўнай кнiжкі. Тэрмін - да канца 2018 г. Абавязкова трэба ўказваць сваё прозвішча ў назве файла і ў тэксце ліста. Да лаўрэатаў розных літаратурных конкурсаў была агучана просьба дасылаць фатаграфіі дыпломаў і прызоў для інфармацыі на клубным сайце.
Новым тварам у клубе стала Клаўдзія Абрамовіч (Пятрушэнка) з а.г. Лошнiца Барысаўскага раёна, сябра барысаўскага літаб'яднання «Натхненне». Паэтка публікавалася ў розных СМІ, удзельнічала (і небеспаспяхова) ў літаратурных конкурсах. Яна коратка распавяла пра сябе і прачытала некалькі сваіх вершаў, цёпла сустрэтых публікай.
Далей сябры клуба выступілі з прэзентацыяй сваіх новых кніг. Спачатку Юры Юлаў як рэдактар кнігі прадставіў кнiгу вершаў Ганны-Марыі Сiтнiкавай (г.Смалявічы) «В сказку верить…», пасля чаго паэтка прачытала шэраг твораў з гэтай кнігі. Уладзімір Цанунiн (г.Вілейка) прадставіў адразу два паэтычныя зборнiкi: «Страчанае рэха» і «Клiча бацькава хата». Валянціна Бабко-Аляшкевiч (г.Салiгорск) таксама выдала дзве кнігі: «Крылья любви» і «Хлеб на палiцы». І ў завяршэнні прэзентацыі Валерый Тарасаў (Мiнскi раён) прадставіў на суд публікі свой 52-гi (!) том пад назвай «Три правды».
Кампазiтарская секцыя пачала працу з разбору песень маладзечанскага кампазiтара Сяргея Стоса - цiкавага аўтара, якi ўжо мае свой погляд на сучаснасць i шукае асабовы творчы пуць у жыццi. Далей свае новыя творы праспявалi Юрый Бялоў (г.Маладзечна), Мiкалай Мiхайлоскi (г.Беразiно), Валянцiна Беланоўская (г.Барысаў), Марыя Лебядзько (Стаўбцоўскi раён), Валерый Каняхiн (г.Мiнск). Разбіраюцца абавязкова і мелодыя, і гармонія, і акампанемент, і, вядома, тэкст. Добразычлівая крытыка калег заўсёды пазітыўна прымаецца жывічанамі-кампазітарамі. Завяршылася пасяджэнне адборам песень на справаздачны канцэрт-прэзентацыю.
Наступная сустрэча жывiчан, падчас якой пройдзе канцэрт-прэзентацыя новых зборнiка вершаў і песеннага дыска, адбудзецца 21 кастрычніка ў 11.00. Месца прэзентацыі вызначыцца крыху пазней, пра што будзе паведамлена дадаткова.

Анатоль МАЗГОЎ, фота аўтара

На здымках:
1. Міхаіл Разаеў у гасцях у Ірыны Карнаухавай і «Жывіцы».
2. Валянціна Анкудзiнава выступае ў рубрыцы «Пад уражаннем».
3. Клаўдзія Абрамовіч стала новым тварам клуба.
4. Юрый Юлаў прадставіў кнiгу вершаў Ганны-Марыі Сiтнiкавай.
5. Уладзімір Цанунiн прадставіў адразу два паэтычных зборнiка.





скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики