ТО ЗА РЭЧКАЙ, ТО ЗА СМАРТФОНАМ
Даўно вызначыў, што назва калектыўнага зборніка заўсёды знаходзіцца ў самім зборніку. Не было такога, каб пры другой рэдактарскай чытцы яна не знайшлася. Гэтым разам назвай шыкоўна ілюстраванага юнай мастачкай Настай Сітнікавай (дачкой нашай выбітной паэтэсы Ганны Сітнікавай) выдання стаў радочак з верша даўняй удзельніцы, выдатнай паэтэсы і актыўнага, абавязковага, чалавека, якіх у «Жывіцы» большасць, Альдоніі Наўчанковай. Гэта не бонус – толькі амаль выпадковае траплянне ў цэнтр раўнавагі зборніка.
Хацелася б адзначыць нашых заўсёдных флагманаў, каб не забывалі, што на іх глядзяць і ў іх вучацца, на іх спасылаюцца, таму ім хібіць ні ў якім выпадку нельга: Кажура Віктар, Мазгоў Анатоль, Мялешка Лілія, Нічыпаровіч Галіна, Нупрэйчык Галіна, Рунцэвіч Уладзімір (хоць ён і занадта своеасаблівы паэт, каб у яго можна было вучыцца), Сітнікава Ганна-Марыя, Цанунін Уладзімір, Шапавалава Марына, Шкода Анатоль, Шчарбакова Валянціна.
Як заўсёды высокая патрабавальнасць да сябе дае выдатны вынік у творах Анкудзінавай Валянціны, Багамолавай Зінаіды, Брыцкай Алены, Бярэзінай Тамары, Камалавай Розы, Лебядзько Марыі, Ма?рына Мікалая, Мароз Галіны, Рымашэўскага Генадзя, Сямёнава Андрэя, Хадневіч Людмілы, Чарвінскага Аляксандра, Шашко-Шаблінскай Святланы.
Прафесійна выглядаюць падборкі некаторых нашых адносна новых аўтараў: Балахніной Рымы і Меляшкевіч Соф’і.
Радуюць актыўным творчым ростам Аўсяннікава Тамара, Бабко-Аляшкевіч Валянціна, Жыдко Лідзія. Гэта дарагога каштуе, бо авалодваць сутнасцю літаратуры даводзіцца экстэрнам, амаль рэвалюцыйна. І вельмі добра, калі ўсё атрымліваецца. Гэта сведчыць пра тое, што яны і да гэтага па магчымасці дбайна жыццёвыя справы рабілі, толькі да літаратуры рукі пазней дайшлі. Зразумела – у нашых краях часы заўсёды няпростыя, а ўсё на жанчыне трымаецца.
Не сустрэў у зборніку некаторых аўтараў, якія маглі б у зборніку адзначыцца. Зразумела, і Музе не загадаеш, і жыццёвыя абставіны не заўсёды спрыяюць.
Асобна хацелася б патлумачыць адсутнасць у кніжцы падборкі Тамары Каляды: у выніку тэхнічнага збою вершы да мяне не дайшлі. Карацей, усё як і ў астатніх сферах жыцця. Пры тым, думаю, у цэлым у «Жывіцы» адкрытасць і шчырасць стасункаў, спрыянне адно аднаму і супрацоўніцтва вышэйшыя, чым у звычайнай сям’і, не тое што ў любой арганізацыі або на прадпрыемстве.
Ад такіх аказій рэцэпт пакуль такі: у час падаваць падборкі (звесткі, фоткі і г. д.) і абавязкова з’яўляцца на разгляд падборак пасля першай рэдактарскай чыткі. Магчыма, будзўе не лішнім і пацікавіцца, калі ёсць сумнеў, лёсам падборкі. На жаль, раздрукоўваюцца дзеля «эканоміі» толькі лісты з заўвагамі. І даволі шматлікія рэдактарскія смайлікі-плюсікі-прывітанні аўтарам і праўленыя без узгаднення тэксты (звычайна бясспрэчна апраўданыя) застаюцца ў першасных файлах. Такім чынам можа знікнуць і падборка: няма раздрукаванай падборкі, значыць, не было пытанняў да аўтара.
Ну, неяк і тут наладзіцца, сігнал атрыманы. А пакуль віншую ўсіх з чарговым творчым прарывам: і аўтараў, і клуб, і ДУ МАЦНТ, і літаратуру ў цэлым.

Юрась Нераток,
член АА "Саюз пiсьменнікаў Беларусі", Саюз пісьменнікаў Расііскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики