УСПОМНІЛІ БАРЫСАЎСКІХ ПАЭТАЎ...
У мінулую суботу 10 лістапада ў малой зале Барысаўскага ГПК адбыўся літаратурна-музычны вечар, прысвечаны памяці барысаўскіх паэтаў, якія ўваходзілі ў мясцовае літаратурнае аб'яднанне "Натхненне" (раней - "Бярэзіна"). Гэта былі паважаныя людзі, якія пакінулі добры след на зямлі, шчырыя паэтычныя радкі, заявілі пра сябе як патрыёты малой радзімы і ўсёй Айчыны. Увазе публікі былі прадстаўлены кароткія біяграфіі і творы Леаніда Рашкоўскага, Валерыя Чарнышэўскага, Міхася Стрыгалёва, Галіны Лисоўскай, Уладзіміра Гольдзіна, Ларысы Сухамліной, Яўгена Прадзядовіча, Таццяны Зіненка, Юрыя Аўчыннікава, Вольгі Шыдлоўскай, Рамана Рубінчыка.
На вечары падзяліліся сваімі ўспамінамі людзі, якія ведалі гэтых паэтаў па родзе дзейнасці ці па ўдзеле ў літаратурных аб'яднаннях "Бярэзіна" і "Натхненне". Сярод іх сябар народнага клуба «Жывiца» Анатоль Мазгоў, а таксама члены «Натхнення» Валянціна Леві, Генрыэта Сяргеенкава, Раіса Гузеева, Юры Карчагін, Валянціна Чычылава, Алена Дзегцярова, Ўладзімір Дзямідаў, Уладзімір Рудзік і інш. Кампазітар, сябар народнага клуба «Жывiца» Валянціна Беланоўская пацешыла публіку выкананнем дзвюх песень на вершы Яўгена Прадзядовіча.
А арганізавала гэта мерапрыемства, вяла праграму і чытала вершы некаторых паэтаў цяперашні нефармальны кіраўнік Барысаўскага літаб'яднання «Натхненне» i таксама сябар народнага клуба «Жывiца» Людміла Валасевіч. Выказваем нашу велізарную падзяку кіраўніцтву Барысаўскага ГПК за ўвагу і прадстаўленне ўсяго неабходнага для правядзення дадзенага мерапрыемства ў прыгожай, утульнай малой зале Палаца культуры.

Анатоль МАЗГОЎ

Фота аўтара.

На здымках: Валянціна Беланоўская i Людмiла Валасевiч.



скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики