|
Рыфмавана-музычны ўраджай Радзіма ад “Жывіцы” прымай
З нас кожны мае свой душы куточак, з дзяцінства нерастрачаны імпэт, якіх бы лёс не прапаноўваў мэт… Там музыка гучыць і слоў звініць радочак, для самадастатковасці прачнецца шчэ паэт. Смяюцца за акном ўсе поры года, і восень не рыдае, як дзіця. А ў “Жывіцу” кліча шчырых сэрцаў згода, што нават старасць не здадзім мы для ныцця! Шаснаццаць год працуе клуб “Жывіца” – народнага натхнення маячок, і Міншчына паціху ганарыцца: што ні раён – ёсць творца-светлячок! У трэцюю нядзелю на сустрэчу збіраліся шаноўныя сябры: запланаваны ўраджайны вечар, з усіх пладоў-зярнятак – дум кастры. Канцэрт прэзентаваў зіхцінкі-творы найноўшай кніжкі “Там за рэчкай, у бары” – дар трыццаці сямі паэтаў-“рэжысёраў” малой радзімы для кіпучай дзетвары. Увайшлі ў праграму дзевяць новых песень, спявак не збіўся з ноты ні адзін, – так душы ўзносяць шчасця гімн, дух акрылёнасці жыцця так уваскрэсім! А тыя песні ўвайшлі ў дыск чарговы: іх трыдцацць восем там на розный густ і колер. І нават дзеці нам дапамаглі агучыць гэткай шчырасці ўраджай, прыгожа талентам сваім натхнялі – святло вачэй няхай убачыць Край! І як мне тут на прозу пераходзіць, каб Карнаухаву Ірыну ўшанаваць? Яе працоўны стаж ступені ўзводзіць: сталічнай вобласці жывую стаць трымаць! Народнай творчасцю, як сонцам, ганарыцца, гатова кожны талент адшукаць; нам да духоўнай высі продкаў дакрануцца і недаверам думкі не кілзаць! Праграма складзена Ірынай з лепшых твораў, па тэлефоне ўзгодніла прыезд… Па роднай Міншчыне экскурсія штогод – прыемны шлях пазнання і талентаў прыплод: Барысаў азарылі верш і песня: Мазгоў не супраць стаць паэтам для дзяцей, а юбіляра года Беланоўскую Валюшу на “біс” заўсёды вызваць хочацца хутчэй; Народны калектыў “Элегія” з Вілейкі чараваў: музыкі тут, паэты, спевакі, усе для творчасці раёна – жывыя маякі; Людміла Журава з Старых Дарог усіх разбудзіць, бо паспяваць запросіць, паскакаць; Для Пухавіч Алёнушка Радкевіч прыгожых вершаў настварала строй, а кампазітар і спявак Валер Каняхін у жанры песенным нясе мінор, мажор; Артысты Мінскага раёна – запамінай іх зорны феерверк: вясёлай сцэнкай Шапавалавай Марыны яе любімы сёмы “А” гімназію ўзнёс “наверх”; і кампазітар-выканаўца Каваліў пяшчоту голасу калегам падарыў; Шашко-Шаблінская яшчэ дэбютавала, паэзію ўсім сэрцам ўпадабала, сваёй радзімай вёсачцы Абчак запальвае вядомасці маяк; Непараўнальны кампазітар-выканаўца Мягкі Толя, сабе адводзячы малую ролю, шэдэўры сачыняе (і не скупа!) на словы Макарэвіча Барыса з Крупак; Не сорамна зірнуць у свет Уздзе, паэткі пастараліся аж дзве: Нічыпаровіч Галя з Томай Калядой дзялілі з слухачамі задушэўнасці спакой; Культурны Нясвіж, атрымай праменяў ззяння! Верш слухалі ў дзіцячым выкананні – сюрпрыз Шаблоўскай Лене і прызнанне. Альдонья Научанкова з Клецку ўсмешкі дзецям дорыць і гумарам сям’ю сваю спатоліць. І гораду Беразіно пашанцавала: дзвюх прамяністых песень пачуццёвасць прагучала ансамбля з Мікалаем Міхайлоўскім – падрыхтаваў сваіх ён вучняў вельмі лоўка. Рэдактар зборніка Юраська Гарбачоў у творчым стылі правіць нас, сваіх сяброў. Ірына просіць, каб не перахвальваў, бо недалёка да крытычнай хвалі… А мы натхняемся ад шчодрага даверу, бо хто ж, калі не мы, сабе паверым?! Зноў юбіляраў восень кветкамі вітала і слоў падзякі шчырай многім перапала. Чым болей радасці ў нашых душах, тым лепей мы малой Радзіме служым! Тамара Каляда, г. Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|