|
ТВОРЧАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ ГОСЦЯЎ «ЖЫВIЦЫ»
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», якое прайшло 18 лістапада ў памяшканні Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, ператварылася ў сапраўдную творчую лабараторыю. У госці да жывічанаў прыйшлі творцы розных пакаленняў і кірункаў. Спачатку перад публікай паўстаў адзін з аксакалаў рэспубліканскага літаратурнага цэха, аўтар трох дзясяткаў кніг, шматлікіх перакладаў - Анатоль Іванавіч Бутэвiч, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладнік. Яго літаратурны і паслужны спісы настолькі доўгія, што іх хапіла б на добры дзясятак чалавек. Скончыўшы ў 1971 годзе аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ, А.І. Бутэвiч працаваў рэдактарам БЕЛТА, намеснiкам рэдактара газеты «Чырвоная змена», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у апараце ЦК ЛКСМБ і ЦК КПБ. У перыяд станаўлення Беларусі, як незалежнай дзяржавы, займаў высокія пасты старшыні Дзяржаўнага камітэта па друку, міністра інфармацыі, міністра культуры і друку. Ёсць у ягонай біяграфіі і дыпламатычная служба: Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Госць «Жывіцы» мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь, навуковую ступень кандыдата навук у вобласці інфармацыйных тэхналогій, з'яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 г. і членам Беларускага саюза журналістаў з 1972 г. Падчас мерапрыемства Анатоль Іванавіч распавёў прысутным пра сваю біяграфію, пра родныя мясцiны - сялібу Язавец Нясвіжскага раёна, пра вучобу ў школе і ўніверсітэце, пра неабходнасць усебаковага стаўлення да нашай гісторыі, гістарычным і архітэктурным помнікам, прыроднай спадчыне нашага краю. Таксама ён пазнаёміў жывiчанаў з цікавымі гiстарычнымi фактамі з жыцця беларускіх і літоўскіх князёў, польскіх каралёў і іх спадарожніц, з самымі цікавымі і ўнікальнымі месцамі і цудамі Беларусі. Другая госця, якая наведала клуб «Жывіца», гэта маладая таленавітая паэтка, рэдактар аддзела паэзii штотыднёўнiка «Лiтаратура i мастацтва» Таццяна Барадуля. Яна ўважлiва выслухала вершы сяброў клуба, якiм дала дзейсныя парады, як палепшыць тыя, цi другiя радкi, а таксама прачытала некалькі сваiх твораў. Кампазітары Міншчны сустракалісь с цікавай аўтаркай-выканўцам Верай Лебядзеўскай. Паміж спевамі Вера распавядала пра цікавыя моманты жыцёвых сустрэч, а таксама пра напісанне сваіх твораў, у якіх тыя моманты прысутнічалі. Добрая падача, весялосць, адказы на пытанні у час сустрэчы і апасля, добрае валоданне гітарай і разнастайнасць акампанементу зацікавілі самадзейных кампазітараў вобласці і членаў клуба, таму шэраг пытанняў быў на гэтую тэму. А ўменне мець зносіны з публікай, знаходзячы патрэбныя акцэнты ў сваім выступе, паказалі шматпланавасць выступленняў госці на розных пляцоўках. Напрыканцы госцi адказалi на пытаннi прысутных, а ў якасці падарункаў атрымалі клубныя выданні ад кіраўніка «Жывіцы» Ірыны Карнаухавай. Ірына Аляксандраўна таксама нагадала жывiчанам, што прыём твораў (па 7-8 вершаў на любую тэму) для чарговага клубнага зборніка закончыцца 31 снежня б.г. Наступнае паседжанне народнага клуба «Жывіца» для абедзвюх секцый адбудзецца 16 снежня ў 11.00. Анатоль МАЗГОЎ, фота аўтара На здымках: 1. Анатоль Бутэвiч. 2. Iрына Карнаухава i Анатоль Бутэвiч. 3. Таццяна Барадуля слухае верш Людмiлы Валасевiч. 4. Вера Лебядзеўская і кіраўнік народнага клуба "Жывіца".
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|