Пераднавагодняя сустрэча сяброў


16 снежня у выстаўнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылося апошняе ў цяперашнім годзе паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца». Спачатку кiраўнiк клуба Ірына Карнаухава азнаёміла жывічан з планамі на будучы год. У красавіку і лістападзе запланаваны майстар-класы і творчыя лабараторыі. Выязное паседжанне ў чэрвені пройдзе ў адным з райцэнтраў Міншчыны, месца выезду пакуль удакладняецца. У верасні адбудзецца прэзентацыя новага калектыўнага зборніка, вершы для якога на любую тэматыку (не больш за 8 ад аўтара) прымаюцца па электроннай пошце (irina-zivica@tut.by) да 1 студзеня 2019 г. Справаздачны канцэрт вызначаны на кастрычнік, у снежні пройдуць пераднавагоднія сустрэчы. У планах на будучы год таксама ўдзел у штогадовым мiжнародным кніжным кірмашы, які адбудзецца ў лютым 2019 г.
Гэтым разам функцыі вядучага былі перададзены салігорскай паэтцы, члену БЛС «Полоцкая ветвь» Валянціне Акулёнак, якая запрашала па чарзе выступіць усіх ахвотнікаў. У гэтым пераднавагоднім прадстаўленні прынялі ўдзел шматлікія жывічане, як з паэтычнай, так і з кампазітарскай секцый. Кожны выступоўца чытаў вершы, выконваў песні, віншаваў прысутных з надыходзячымі навагоднім і калядным святамі. Далі слова і госцю клуба, майстру малых паэтычных формаў танка і хоку Ўладзіміру Ашурка, які паспяхова выступіў у міжнародным конкурсе. Ён прапанаваў прысутным браць удзел у такіх літаратурных змаганнях, а таксама правесці ў клубе майстар-клас па хайку.
Вядома, адмысловая ўвага надавалася віншаванням з юбілеем, які нядаўна адзначыла Ірына Карнаухава. Цвіком праграмы стала віншаванне ад Марыі Лебядзько і Уладзіміра Рунцэвіча, якiя парадавалі публіку сваім дзіцсадкоўскім уборам і тэатральным выступам. Кампазітар Валянцін Каваліў прадставіў не толькі песні, але і сваю новую кнігу песень для дзяцей «Где живёт музыка», выдадзеную па замове «Пачатковай школы».
Завяршылася сустрэча кампазітараў і паэтаў калектыўным фота i салодкім сталом - юбіляры клуба пачаставалі калегаў цукеркамі і мандарынамі.
Наступнае паседжанне «Жывіцы» адбудзецца 20 студзеня (10.00 - паэтычная секцыя, 13.00 - кампазітарская секцыя).

Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў

На фота:
1. Святкаванне юбіляра.
2. Валянціна Акулёнак
3. Уладзімір Ашурка
4. Валянцін Каваліў
5. Ангеліна Дабравольская
6. Заключная песня ў выкананнні Анастасіі Швядко
7. Уладзімір Рунцэвіч і Марыя Лебядзько.








скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики