|
Творчы вечар “В этом — счастье! Вселенной спасибо”
Вечар “В этом — счастье! Вселенной спасибо” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза курскіх літаратараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў Ірыны Карнаухавай сабраў сяброў, калег і прыхільнікаў творчасці аўтара ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. З віншаваннямі выступілі першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Святлана Быкава. Упрыгожылі канцэрт-прэзентацыю вучні ДУА “Гімназія 12 г. Мінска”, якіх падрыхтавала Марына Шапавалава, Мачулішчанскай дзіцячай школы мастацтваў, гітарыст і кампазітар Мікалай Трусаў, салісты адукацыйна-прадзюсарскага цэнтра “Аванці”, лаўрэат шматлікіх конкурсаў выканальніцкага майстэрства Наталля Ламака, народны калектыў аўтарскай песні “Элегія”. Падчас мерапрыемства прагучалі песні на словы І. Карнаухавай і музыку Аліны Безэнсон, Таццяны Захарыч, Валянціна Каваліва, Алега Петкуна, Дзмітрыя Сушко, Анатоля Мягкага і Уладзіміра Лапціка. Са словамі ўдзячнасці звярнуліся да сваёй нязменнай кіраўніцы члены народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, а таксама уздзенскае літаб?яднанне “Нёманец”. З Ірынай Карнаухавай, як кампазітарам, прысутныя пазнаёміліся таксама: Анастасія Швядко выканала песні на словы Зінаіды Гасціловіч і Бажэны Мацюк і музыку юбіляршы.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|