ПАЭТЫЧНЫ АЎТОБУС У МІНСКУ
Паэтычны аўтобус з’явіўся 8 лютага на маршруце а пачатку адзінаццатай гадзіны. У ім ужо старанна папрацавалі актывісты Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. Паэтычная каманда ўкулілася ў яго на прыпынку "Палац спорту" і вельмі ўзрадавалася густу, з якім аўтобус быў аформлены. Гэта ўжо стварала атмасферу свята для ўсіх, каго вабіла XXVl Мінская міжнародная выстава-кірмаш.
А калі загучала мастацкае слова, то настрой яшчэ больш пайшоў у гору. На прыпынках хто са здзіўленнем пазіраў на незвычайны аўтобус, былі і такія. А хто садзіўся ехаць - не шкадаваў. За некалькі прыпынкаў ён адчуваў цяпло душэўшага слова. Было відавочна: пасажырам літаратурная навацыя да спадобы. А паэтам - радасць ад няхай і мімалётнай, але такой жаданай сустрэчы з чытачом.

Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні АА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

P.S.

Члены народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" Мінскай вобласці актыўна прынялі ўдзел у такім цікавым мерапрыемстве. Упершыню іх слова загучала не са сцэнічных пляцовак, а побач з пасажырамі сталіцы, якія актыўна фатаграфавалі, а таксама рабілі запісы на тэлефоны і планшэты. На дзвюх мовах у выкананні Галіны Нічыпаровіч, Таццяны Цехнебедзінай з Уздзенскага раёна, Дзмітрыя Краскоўскага з Валожыншчыны, Уладзіміра Цануніна з Вілейкі, Ірыны Карнаухавай, Настассі Швядко і Святланы Шашко-Шаблінскай з Мінскага раёна, Людмілы Круглік з Дзяржынска гучалі не толькі грамадзянская і прыродная лірыка, патрыятычныя і духоўныя вершы, але сатыра і гумар, якія выдатна прымаліся слухачамі.

Ірына Карнаухава, кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца", член АА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

На фота:
1. Алена Стэльмах і Настасся Швядко
2. Галіна Нічыпаровіч
3. Ірына Карнаухава
4. Каля паэтычнага аўтобуса
5. Члены "Жывіцы" на маршруце





скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики