У ГАСЦЯХ ПІСЬМЕННІК ДЗМІТРЫЙ РАДЗІВОНЧЫК
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 17 сакавіка ў адным з абноўленых памяшканняў ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці", пачалося з «Фразачкі для затравачкі». Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прапанавала жывічанам скласці экспромтам верш, які пачынаўся з радка «Снова пробуждается природа…» ці «Зноўку абуджаецца прырода…». Шмат паэтаў адгукнуліся чатырохрадкоўямі, а некаторыя паспелі скласці па дзве-тры страфы.
Публіка ажыўлена прыняла ўдзел і ў іншай традыцыйнай рубрыцы «Сам сабе рэдактар» ці «Апрацоўка волкіх прадуктаў». У ёй ахвотнікі пасля выразнага чытання давалі адзнаку дзвюм вершам: «Моя земля» на рускай мове і «О! Беларусь – мая краіна!» – на беларускай. Выступоўцы рэцэнзавалі, крытыкавалі, выпраўлялі, дапаўнялі гэтыя не зусім дасканалыя тэксты. Як рэзюмэ: трэба больш выразна выкладаць матэрыял, верш не павінен быць занадта доўгім, у ім павінна быць інтрыга да самага канца.
Затым перад прысутнымі паўстаў запрошаны госць – паэт, публіцыст, літаратурны крытык, нядаўні выпускнік філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык. 45-гадовы пісьменнік распавёў жывічанам пра ролю рэгіяналаў у развіцці беларускай літаратуры, пра свой творчы шлях, прэзентуючы падчас аповяду ўласныя кнігі, і вядома ж, прачытаў вершы з кожнага са сваіх трох зборнікаў паэзіі на рускай мове: «Пиррова техника» (2006); «Дым без огня» (2010) і «Река безбрежная» (2015). Дарэчы, апошняя кніга стала пераможцам Другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч) у намінацыі «паэзія». У 2017 годзе ў Варшаве выйшла падборка вершаў гарадзенскага аўтара ў перакладзе на польскую мову, а праз год у выдавецтве «Юрсапрынт» убачыў свет зборнік крытычных эсэ пра творчасць 18 сучасных паэтаў Беларусі «Навстречу попутному ветру». Акрамя крытыкі рознабаковы пісьменнік таксама спрабуе свае сілы ў жанры паэтычнага перакладу. Больш за тое, слухачы пачулі запіс дзвюх рок-кампазіцый на ангельскай мове на вершы Дзмітрыя Мікалаевіча ў яго ж выкананні. Цікаўны і той факт, што ў маладыя гады паэт быў салістам рок-групы, лічыўся ў шэрагах БЛС «Полоцкая ветвь», а затым ужо ва ўзросце 38 гадоў перайшоў у Саюз пісьменнікаў Беларусі. У падарунак ад народнага клуба Ірына Карнаухава ўручыла госцю кнігі і дыскі «Жывіцы».
Пасля перапынку жывічане вынаходзілі асаблiвасцi i якасці верша, прызнанага журы лепшым на адным з паэтычных конкурсаў. Вынік такi: у вершы прыбраны прыгажосці і яркія параўнанні, затое застаўся выразны сэнс у стылі філасофскага эсэ ў форме верлібра.
Ірына Карнаухава прапанавала ахвотнікам прыняць удзел у абласным конкурсе на лепшы тэкст гімна працаўнікоў культуры (на рускай ці беларускай мове), тэрмін – да 1 мая 2019 г. Таксама кіраўнік клуба азнаёміла прысутных з рэйтынгам слоў-паразітаў, якіх варта пазбягаць у літаратурных творах.
Далей жывічане давалi справаздачу па папярэдняму хатняму заданню – чыталі свае вершы, у якіх абавязкова прысутнічала слова «адмірал». Слова адно, а версіі атрымалісь самыя разнастайныя, ад назвы матылька да гістарычнай асобы адмірала Калчака. Пасля гэтага Ірына Карнаухава прапанавала ахвотнікам хатняе заданне для травеньскага паседжання: скласці верш, у якім быў бы ўжыты аксюмаран (гэта спалучэнне супрацьлеглых паняццяў, якія лагічна выключаюць адно другое: «гарачы лёд», «жывы труп» і г.д.).
Працягваючы працу клуба, Уладзімір Цанунін з Вілейкі прадставіў на суд аўдыторыі свой новы зборнік вершаў «Зачараваная чаромха», прысвечаны сваёй жонцы. Ірына Карнаухава (Мінскі р-н) прэзентавала адразу дзве кнігі: «Люди как звёзды. Отражение» і «Ночки, что ли, коротки?». Нязменны рэдактар калектыўных зборнікаў клуба, а таксама зборнікаў асобных аўтараў Юрась Нераток адчытаўся аб творчых поспехах, калі прынёс на паседжанне дзве новыя кнігі – «Непатрэбныя людзі» і «Из истории единорогов». Затым ён падзяліўся меркаваннем пра асаблівасці рэдагавання паэтычнай літаратуры. Напрыканцы Ірына Карнаухава ўручыла падзяку кампазітару Эдуарду Білейчыку (Пухавіцкі р-н).
Пасля перапынку працягнулася праца і ў кампазітарскай секцыі. якая прайшла таксама вельмі добра и жвава. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прапанавала праслухаць кампазіцыі беларускага гурта "Петля пристрастия", які спадабаецца сёняшняй моладзі. Адбыўлося праслухованне дзвюх кампазіцый і іх разбор па зместу песенных тэкстаў, музычнаму суправаджэнню і вакалу. А таксама паняцці прычын папулярнасці групы.
Надалей кампазітармі клуба - Анатоллем Мягкім (Мінскі раён), Мікалаем Міхайлоускім (г.Беразіно), Валерыем Каняхіным і Эдуардам Білейчыкам (Пухавіцкі раён), Тамарай Кашчэвай (Дзяржынскі раён), Юрыем Бяловым (г.Маладзечна) - былі прадстаўлены для абмяркавання новыя песні. Дэталёвы разбор дапамагае аўтарам дакладней перадаць змест праз музычныя прыёмы, адысці ад плагіяту, прыняць парады па стылістыцы і фанаграмам.
Ірына Карнаухава таксама надала дамашнюю працу для кампазитараў: написаць да майскага паседжання мелодыю да тэксту Уладзіміра Цануніна з Вілейкі "Васількі" і распавяла пра абласны конкурс і напісанне гімну да Дня для культработнікаў.
Наступнае паседжанне народнага клуба «Жывiца» (майстар-клас) адбудзецца 14 красавіка: паэтычная секцыя – у 10.00, кампазітарская – у 13.00.

Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў

На здымках:
1. Уладзімір Цанунін прадстаўляе зборнік «Зачараваная чаромха».
2. Госць «Жывіцы» – Дзмітрый Радзівончык.
3. Юрась Нераток – рэдактар калектыўных зборнікаў.
5. Карнаухава прэзентуе свае кнігі.
6. Падзяка кампазітару Эдуарду Білейчыку.

скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики