У Мінску прайшлі выступленні гродзенскага паэта, перакладчыка і публiцыста Дзмітрыя Радзівончыка
17 сакавіка ў Мінску адбыліся два мерапрыемствы з удзелам гродзенскага паэта, публiцыста, перакладчыка, намесніка старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Радзівончыка.
Госць быў запрошаны ў народны клуб паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Падчас свайго выступлення перад лiтаратарамi з розных раёнаў Мiнскай вобласцi Дзмітрый Мікалаевіч прэзентаваў прысутным зборнікі вершаў “Пиррова техника” (2006), “Дым без огня” (2010) і “Река безбрежная” (2015; кніга, з якой аўтар стаў лаўрэатам Другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі), а таксама зборнік крытычных эсэ “Навстречу попутному ветру” (2018). Пісьменнік звярнуў увагу слухачоў на існуючыя грамадскія праблемы, якія знайшлі адлюстраванне ў яго творчасці, прадэманстраваў магчымасці постмадэрнісцкага кірунку ў літаратуры і яркія прыклады выкарыстання іроніі і гратэску ў тэкстах.
Цікавай для публікі была і магчымасць пазнаёміцца з песеннай творчасцю Д.Радзівончыка. Прысутныя з задавальненнем пазнаёміліся з запісамі англамоўных песень паэта і выканаўцы, цёпла прынялі чытанне аўтара, задалі шмат пытанняў пра работу Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ: прадстаўленыя агульныя з польскімі калегамі выданні дазволілі стварыць больш поўную карціну дзейнасці пісьменнікаў Прынёманскага краю.
Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава выказала надзею на тое, што такія міжрэгіянальныя сустрэчы не стануць адзінкавымі, і сяброўства аўтараў Міншчыны і Гродзеншчыны знойдзе свой працяг у сумесных праектах.

У выступленні перад членамi літаратурна-музычнага аб’яднання “Акорд” (кіраўнік Тамара Залеская) Дзмітрый Радзівончык засяродзіўся на пытаннях стану сучаснай літаратурнай крытыкі, узроўню чытацкай падрыхтаванасці да ўспрымання сучаснай літаратуры і праблеме недахопу ўвагi даследчыкаў да найноўшай літаратуры.
Таксама ён пазнаёміў усіх са сваім поглядам на творчасць Лізаветы Палеес (Мiнск). Запрошаная на мерапрыемства паэтэса прачытала вершы, глыбока прааналізаваныя прадстаўніком Гродзеншчыны, распавяла пра зборнік, у які яны ўвайшлі, і падзякавала за высокую ацэнку яе твораў.
Гарачая дыскусія разгарэлася вакол тэмы малой радзімы, якую дастаткова часта раскрываюць з аднаго боку: маленькі населены пункт, адкуль пачалася дарога ў вялікае жыццё. Д.Радзівончык звярнуў увагу на тое, што яго лiрычнаму герою, чалавеку народжанаму ў горадзе з трымастамі тысячамі жыхароў, складана гэтак жа знайсці сваю малую радзіму. Паралельна ўзнёсла-гiмнiчнаму асэнсаванню гэтага пытання ў творчасці калег паэт прадставіў свой лiрычна-фiласофскi погляд на сакральны вобраз малой радзiмы (верш “У пошуках малой радзiмы”).
Вынікам лiтаратурнай сустрэчы стала атрыманае Дзмітрыем Мікалаевічам запрашэнне яшчэ раз наведаць сталіцу і падзяліцца плёнам сваёй літаратурнай дзейнасці.

Бажэна МАЦЮК, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Фота аўтара i Андрэя Сямёнава


скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики