Вынiкi першага рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу “Папяровы бусел”
Шчыра віншуем нашых паэтаў-жывiчан - фіналістаў I рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу “Папяровы бусел”.
Пераможцамі конкурсу сталі:

ГЕНАДЗЬ АЎЛАСЕНКА (г.Мінск)
УЛАДЗІМІР ЦАНУНІН (г. Вiлейка, Мінская вобласць).

У межах мерапрыемства Генадзь Аўласенка і Уладзімір Цанунін будуць ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі і граматамі. Пазней іх творы будуць апублікаваныя ў альманаху “Берасцейская скарбніца”.

Дыпломамі фіналістаў узнагароджваюцца:

1. Галіна Бабарыка (Брэсцкая вобласць).
2. Дзмітрый Юртаеў (г.Мінск).
3. Віктар Сабалеўскі (г. Узда, Мінская вобласць).
4. Аляксандр Быкаў (г. Мядзел, Мінская вобласць).
5. Рэгіна Рэўтовіч (г. Дзяржынск, Мінская вобласць).
6. Валянціна Драбышэўская (г.Мінск).
7. Наталля Шляжка (г.Брэст).
8. Зінаіда Дудзюк (г.Брэст).
9. Мая Галіцкая (Гомельская вобласць).

Запрашаем іх у якасці ганаровых гасцей на беларуска-ўкраінскую гумарыну “Смех заваёўвае Сусвет”, якая адбудзецца 2 мая ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ў горадзе Брэсце.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусіскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики