МАЙСТАР-КЛАСЫ АД ДЗВЮХ ІРЫН І КАЦЯРЫНЫ Ў «ЖЫВІЦЫ»
14 красавіка ў мастацкай галерэi Мінскай абласнога цэнтра народнай творчасцi ў рамках чарговага паседжання народнага клуба кампазітараў i паэтаў «Жывіца» адбыліся майстар-класы для паэтычнай секцыі, галоўнымі гераінями якіх былі вядомая паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Ірына Эрнэстаўна Багдановіч і вядомая актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая Ірына Веніямінаўна Нарбекава.

Многа цікавага даведаліся прысутныя пра І. Багдановіч ад самой госцi: яна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры інстытуце літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, абараніла кандыдацкую дысертацыю, працавала навуковым супрацоўнікам. З 1996 года з’яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ. Яна аўтар зборнікаў вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Альбом першакласніцы» (для дзяцей, 2003), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне. Вершы і пераклады» (2006), «Душа лістападу» (2012), «Залатая горка. Вершы. Пераклады. Артыкулы» (2016), а таксама манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001).
Ірына Эрнэстаўна, як чалавек таленавiты i ўлюбёны ў сваю прафесію, шчыра распавяла пра даследванне беларускай літаратуры XIX - першай паловы XX стагоддзя, пра творчасць Адама Міцкевіча і іншых знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў, пра рэпрэсаваных паэтаў «Маладняка» і «Узвышша», літаратурную спадчыну пісьменнікаў-габрэяў. Таксама пазнаёміла з некаторымі перакладамі, а перакладае паэтэса з польскай, украінскай і рускай моў.

З цікавасцю слухалі прысутныя творы з розных зборнікаў паэтэсы, дорачы аўтару ўдзячныя апладысменты пасля кожнага верша. Напрыканцы сустрэчы І.Э.Багдановіч падрабязна адказала на шматлікія пытанні жывічан.

Пасля невялiчкага перапынку пачаўся другi майстар-клас ад другой Iрыны. Напэўна многiя бачылi фільм рэжысёра Вячаслава Нікіфірава «Зімародак», якi стаў знакавым у лёсе дванаццацігадовай мінскай школьніцы Ірыны Нарбекавай. Менавiта з яго пачалася яе творчая біяграфія. Пасля школы былі вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце і размеркаванне ў Тэатр кінаакцёра, які толькі што адкрыўся, але потым стаў яе лёсам на доўгiя гады. Сёння ў творчым багажы вядучага майстра сцэны заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра», заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, члена Саюза кінематаграфістаў, члена Саюза тэатральных дзеячаў, члена Гільдыі акцёраў кіно Ірыны Вяніямінаўны Нарбекавай больш 30 выдатна згуляных роляў у тэатры і больш 80 у кіно. У апошні час яна шмат здымаецца ў фільмах і серыялах. Таксама неад'емнай часткай яе творчасці з'яўляецца агучванне кінастужак, дубляж, рэклама, вядзенне духоўных праграм на радыё, запісы дыскаў. Па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта Ірына Вяніямінаўна выкладае тэхніку гаворкі ў Тэалагічным інстытуце імя.Кірылы і Мяфодзія Белдзяржуніверсітэта.

Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класе па сцэнічнай гаворцы і дэкламацыі вершаў ад Ірыны Вяніямінаўны. Парады па дэкламаванню верша ад госці клуба атрымалі Ларыса Ганчарова (г.Салігорск), Дзмітрый Краскоўскі(Валожынскі р-н) і ТамараКашчэва (г.Дзяржынск). Жывічане не толькі навучыліся правільна прамаўляць розныя гукі і словазлучэнні і спраўляцца са складанымі хуткамоўкамі, але і атрымалі ўрок Дабрыні, Жаноцкасці і Людскасці.

Майстар-класс для кампазітараў Міншчыны правяла Кацярына Гігевіч-Сушчонак – член ГА "Беларускі Саюз кампазітараў", стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2005), лаўрэат Міжнародных конкурсаў кампазітарскіх і фартэпіянных конкурсаў: ім. В.Семеняко (Беларусь), ім. Валерыя Гаўрыліна (Расія),ім. Карла Фильча (Румынія), IV міжнароднага конкурсу прафесійных кампазітараў (Расія). Кацярына – аўтар зборнікаў «Радуга мелодий» (вакальная музыка для дзяцей, 2017), «Крылы» (на вершы беларускіх паэтаў 2018),«Богатырская сюита» (2018), «Гензель и Гретель» (дзіцячы балет-казка, 2019).

Спачатку малады кампазітар распавяла пра свой творчы шлях у прафесію. З шасці гадоў займалася ў класе кампазіцыі В. І. Карэтнікава. Скончыла з адзнакай музычную школу №8 горада Мінска па класе фартэпіяна, атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю ў гімназіі-каледжы пры БДАМ як піяністка. Вышэйшую музычную адукацыю атрымала ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава. Кваліфікацыя: кампазітар, педагог. У гады навучання займалася ў класе загадчыка аддзялення спецыяльнай кампазіцыі прафесара, заслужанага дзеяча Р.Ф. Мнацаканян А.Д.

Слухачы маглі атрымаць асалоду ад прагучаўшчых вакальных твораў на сл. Якуба Коласа «Зіма» і «Вясна жаданая», М. Багдановіча «Пагоня», Сашы Чорнага «Імяніны павука». Асаблівы захапленне выклікаў ўрывак з дзіцячага балета-казкі па аднайменнай казцы Братоў Грын «Гензель і Гретель". Далейшая праца праходзіла на разборах песень, прадстаўленых самадзейнымі кампазітарамі, якія прысутнічалі на майстар-класе.

Кiраўнiк клуба Ірына Карнаухава нагадала жывiчанам аб удзеле ў абласным конкурсе на лепшы тэкст гімна працаўнікоў культуры (на рускай ці беларускай мове), тэрмін – да 1 мая 2019 г. Таксама пажадана выканаць хатняе заданне для травеньскага паседжання: скласці верш, у якім быў бы ўжыты аксюмаран. Тым аўтарам, якiм рэкамендавана ўдаcканалiць свае вершы для калектыўнага зборнiка, трэба неадкладна зрабiць свае прпановы.

Наступнае паседжанне народнага клуба «Жывiца» адбудзецца 19 мая: паэтычная секцыя - а 10-й гадзіне, кампазітарская - у 13.00.

Анатоль МАЗГОЎ

На здымках:
1. Ірына Багдановіч
2. Ірына Нарбекава
3. Ірына Нарбекава і Дзмітрый Краскоўскі
4. Кацярына Гігевіч-Сушчонак

Фота Анатоля Мазгова і Андрэя Сямёнава





скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики