МІКОЛА ШАБОВІЧ ІЗНОЎ У «ЖЫВІЦЫ»
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывiца”, якое праходзіла 19 траўня ў Мiнскім абласным цэнтры народнай творчасці, змясціла некалькі пунктаў. Спачатку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прапанавала паўдзельнічаць у традыцыйнай рубрыцы “Пад уражаннем”. У ёй жывiчане ўражваліся вершамі Іллі Кульбіцкага “Завіруха” (на беларускай мове) і Андрэя Хадановіча “Послушайте лихого болтуна…” (на рускай мове). Ахвотнiкi прачыталі гэтыя творы і падзяліліся меркаваннямі пра іх. Як рэзюмэ: у вершах павінна быць штосьці такое, каб “зачапіла” чытача і ён задумаўся над прачытаным.
Папярэдняе хатняе заданне – скласці верш з аксюмаранам – выклікала немалую цікавасць у жывічан. Якіх толькі незлучоных слоў ні прыдумалі члены клуба. Адзін толькі Мікалай Марын (Пухавіцкі раен) спажыў іх у сваім вершы не адзін дзясятак. Але некаторыя выступоўцы замест аксюмарана ўзялі ў зварот антонімы, што не адно і тое ж. Дарэчы, наступнае хатняе заданне да ліпеньскага паседжання – скласці верш, спажыўшы фразу: “Да игры европейские…” ці “Ды гульнi еўрапейскія...”
Затым жывічане знаёміліся з новымі сябрамi клуба, якія па чарзе прадставіліся публіцы, коратка распавялі пра сябе і прачыталі па некалькі сваіх твораў. Адна з іх – Таццяна Курмазія – маладая цікавая паэтка, якая будзе прадстаўлена ў клубным зборніку, які ўжо рыхтуецца да выдання. Яна скончыла філфак БДУ (беларуская мова і літаратура), працуе рэдактарам у Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Яшчэ адзін сябар – Віялета Зязюлькіна з Барысава, лагапед па прафесіі, якая ў свой час наведвала легендарны клуб “Каўчэг” Аляксандра Ляўшы. Затым быў перапынак у дзесяць гадоў, і вось яна зноў вярнулася да літаратурнай творчасці.
Працягваючы працу клуба, Алена Брыцкая (г.Барысаў) прадставіла на суд аўдыторыі сваю новую кнігу прозы “Зеркало жизни”. Яна выйшла да юбілею аўтара і складаецца з аповядаў, журналісцкіх прац, жыццёва-філасофскіх артыкулаў. Сёлета плануецца выйсце гэтай жа кнігі на беларускай мове “Люстэрка жыцця”. Анатоль Маркаў да свайго 80-годдзя выпусціў зборнік вершаў “Байкальские зори” і, прэзентуючы кнігу, зачытаў некалькі вершаў прысутным. Галіна Нiчыпаровiч прэзентавала дзве новыя кнігі з малюнкамi для дзяцей – “Загадкавы свет” і “Кот-варкот”.
І напрыканцы перад аўдыторыяй паўстаў запрошаны госць, ганаровы член клуба, які ўжо выступаў у “Жывіцы” разам з паэтам Дзмітрыем Пятровічам. Гэта Мікалай Шабовiч – паэт, перакладчык, мовазнаўца і педагог. Мікалай Віктаравіч прачытаў аўдыторыі некалькі вершаў са свайго апошняга зборнiка “Маладыя мроі маладога лета” (2017), асноўнымi тэмамi якiх былi каханне, светлае пачуцце да жанчыны, любоў да малой радзiмы, гумар. Госць прапанаваў прысутным дасылаць яму на адзнаку творы праз электронныя сродкі.
Пасля 13 гадзін пачалось паседжэнне ў кампаітарскай секціі клуба. Госцем стаў аўтар-выканаўца Віктар Мяцельскі, які адказаў на пытанні і спеў некалькі песень на словы знакамітых беларускіх паэтаў, у тым ліку і Міколы Шабовіча.
Хатнім заданнем для кампазітараў было напісанне музыкі да верша Ўладзіміра Цануніна “Васiлькi”. Добрый мелодыіі атрымаліся у Анатолля Мяккага (Мінскі раён), Тамары Кашчэва з Дзяржыншчыны, Ларысы Гулкоўскай з Салігорску, Марыі Лебядзько (г.Стоўбцы). Усім ім жывічане далі “дабро”.
Апасля адбылася презентацыя дзвюх дыскаў Тамары Кашчэвай “З любоўю да роднага краю”, у які вайшлі песні на беларускай мове, і “Улыбайтесь, люді!” – на рускай мове. Вельмі хораша слухалі аўтара-выканаўцу сябры клуба і госці, і нават падпявалі знаёмыя мелодыі. Пасля прэзентацыі быў зроблены на памяць агульны здымак.
Наступнае паседжанне народнага клуба “Жывiца” будзе выязным: 16 чэрвеня запланавана паездка ў г.Старыя Дарогі. Ад’езд у 8.00 ад Мінскай абласной бібліятэкі. Затым сумеснае паседжанне адбудзецца 21 ліпеня ў 11.00.

Анатоль МАЗГОЎ

На здымках:
1. Алена Брыцкая прадстаўляе сваю кнігу "Зеркало жизни”.
2. Анатоль Маркаў прэзентуе зборнiк вершаў.
3. Галіна Нiчыпаровiч прэзентуе дзіцячыя кнігі.
4. Новы сябар клуба - Таццяна Курмазiя.
5. Мікалай Марын - кароль аксюмарана.
6. Мікалай Шабовiч - госць клуба.
7. Виктар Мяцельскі - аўтар-выканаўца, госць клуба
8. Тамара Кашчэва презентуе новыя дыскі.










скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики