ТВОРЧАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА НАРОДНАГА КЛУБА КАМПАЗІТАРАЎ І ПАЭТАЎ «ЖЫВІЦА»
Клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца» створаны ў 2002 годзе на базе дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці». У 2006 г. рашэннем калегіі Міністэрства культуры РБ яму нададзена ганаровае найменне «народны». Сёння ў складзе «Жывіцы» больш за 150 удзельнікаў. Аб’яднанне мае свой статут, пашпарт і песню-гімн, аўтарамі якой з’яўляюцца Лілія Мялешка (Клецкі раён) і Алег Пяткун (Дзяржынскі раён). У клубе прадугледжана фіксаванае членства. Праграмы пасяджэнняў клуба, якія праходзяць адзін раз у месяц (3-я нядзеля), цікавыя і разнастайныя: сустрэчы з кампазітарамі і паэтамі – членамі Саюзаў пісьменнікаў і кампазітараў Рэспублікі Беларусь; знаёмства з літаратурна-паэтычнымі, аўтарскімі клубамі, аб’яднаннямі раёнаў; сустрэчы з аўтарамі іншых грамадскіх аб’яднанняў; творчыя лабараторыі; семінары-практыкумы; выязныя пасяджэнні на базе літаратурных аб’яднанняў і бібліятэк раёнаў Міншчыны; справаздачныя канцэрты і прэзентацыі выдадзеных зборнікаў ці дыскаў членаў клуба. Работа клуба арганізуецца па дзвюх секцыях – паэтычнай і музычнай. Перыядычна праводзяцца і сумесныя пасяджэнні. Супрацоўніцтва паэтаў і кампазітараў розных рэгіёнаў станоўча ўплывае на развіццё творчай індывідуальнасці кожнага аўтара. Акрамя таго, яны маюць магчымасць атрымаць кваліфікаваную дапамогу прафесійных кампазітараў і паэтаў – членаў АА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Беларускага саюза пісьменнікаў і Беларускага саюза кампазітараў. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву і плённай працы саміх аўтараў члены клуба Лёля Багдановіч (Барысаўскі раён), Рэгіна Рэутовіч, Людмiла Круглiк (Дзяржынскi раён), Вольга Сакалова, Святлана Быкава, Iрына Карнаухава, Алена Харавец, Марына Шапавалава (Мінскі раён), Дзмiтрый Краскоўскi, Зiнаiда Гасцiловiч, Аляксандр Грынкiн (Валожанскi раён), Вiктар Кажура, Бажена Ганушкіна (Мацюк), Уладзiмiр Цанунiн (Вiлейскi раён), Тамара Бярэзiна, Валерый Хіхіч, Таццяна Атрошанка (Малаздечанскi раён), Галiна Нупрэйчык (Плакса), Таццяна Цвiрко, Лiлiя Мялешка (Клецкi раён), Галiна Мароз (Лагойскi раён), Уладзiмiр Рунцэвiч (Пухавiцкi раён), Дзмітрый Вінаградаў, Галіна Нічыпаровіч, Таццяна Цехнебедзiна, Віктар Сабалеўскі, Зоя Калкоўская (Уздзенскі раён), Барыс Макарэвіч (г.Крупкі) і Юрась Нераток (г.Минск) – 29 паэтаў ўваходзяць у склад АА «Саюза пісьменнікаў Беларусі». Анатоль Мазгоў, Валянцiна Анкудзiнава (Барысаўскі раён), Валянцiна Акулёнак, Валянцiна Бабко-Аляшкевiч (Салiгорскi раён), Марыя Лебядзько (Стаўбцоўскi раён), Зiнаiда Багамолава і Лідзія Жыдко (г.Жодзiна) – у Беларускi літаратурны саюз «Полоцкая ветвь». Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава, Валянцiн Кавалiў, Настася Швядко (Мінскі раён), Тамара Кашчэва, Алег Пяткун, Геннадзь Парыкін (Дзяржынскi раён), Валерый Каняхін (Пухавіцкі раён), Дзмiтрый Сушко, Святлана Войтава (Маладзечанскi раён), Валянціна Беланоўская (Барысаўскі раён), Галіна Кутас і народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» пад кіраўніцтвам Таццяны Захарыч (Вілейскі раён) з’яўляюцца членамі Беларускага саюза музычных дзеячаў (14 чал.). 01.03.16 на абласной выніковай калегіі народнаму клубу кампазітараў і паэтаў «Жывiца» за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў 2015 быў уручаны дыплом лаўрэата абласнога конкурсу «Творчы Алімп Міншчыны» у намінацыі «Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах». Аўтары-аматары – актыўныя ўдзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў, сярод якіх сустрэча з бельгійскай дэлегацыяй у Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (2008), XXV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны – 2010» у Дзяржаўным літаратурным музеі імя Якуба Коласа, Міжнародныя выстаўкі-кірмашы ў Нацыянальным выставачным цэнтры РУП «БелЭкспа» (2010-2011, 2013, 2017-2023), Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011» у Маладзечна, Рэспубліканскія святы паэзіі, прысвечаныя юбілеям з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Коласа (Стаўбцоўскі раён, 2007) і Янкі Купалы (в.Вязынка, Маладзечанскі раён, 2012, 2015, 2018), «Ракуцёўскае лета» (Маладзечанскі раён, 2008, 2015, 2016, 2020-2023), абласны фестываль гумару «Я – пякучка Крапіва» (в.Нізок, Уздзенскі раён, 2006, 2016), VІ абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (2017), І Рэспубліканскі турыстычны злёт Міністэрства надзвычайных сітуацый (Стаўбцоўскі раён, 2006), Дзень беларускага пісьменства (г.Барысаў, 2008; г. Заслаўе, 2014; г.Рагачоў, 2016; г.Полацк, 2017; г.Іванава, 2018, г. Сноў, 2019; г.Капыль, 2021; г.Добруш, 2022), абласное свята «Поклонимся великим тем годам», прысвечанае 65-годдзю і 70-годдзю Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне (г.Маладзечна, 2010, 2015), фестываль «Напеў зямлі маёй» (2010, 2015), Каляднае свята «Пад зоркай Хрыстовай» (2013), Міжнародны фестываль-свята «Славянские литературные дожинки–2017», фестываль-конкурс свецкай духоўнай песні «За Солнцем вслед» (2016, 2017-2019, 2021-2023), праваслаўны фестываль «Радасць» (2019), Рэспубліканскія праекты «Зачараваны Беларуссю» (2016) і «Бачу Беларусь такой» (2018), еўрапейскі праект «Наследие и природа» (2017), культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алiмпу» (2021, г. Салігорск), Нацыянальнае свята беларускай паэзіі і песні ў Маладзечна (2011, 2013, 2016, 2019-2023), XXXII Міжнародны фестываль мастацтв «СЛАВЯНСКИЙ БАЗАР В ВИТЕБСКЕ-2023» і інш. Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам усіх прэзентацый і справаздачных канцэртаў клуба, выяздных мерапрыемств, абласнога свята «Калядныя званы» ў г.Маладзечна (2011), творчай вечарыны «Народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца» з музай Івана Цітаўца» (2011), вечарын памяці (2013, 2020), праектаў «Триумвират искусства» сумесна з Саюзам мастакоў РБ (2017), «Читают женщины стихи» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі (2018), «Літатаратурнага кафэ» на абласным свяце «Дажынкі-2022» (г.Стоўбцы). З канцэртнымі праграмамі «Жывіца» пабывала ў Смалявіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Мінскім, Нясвіжскім, Клецкім, Пухавіцкім, Вілейскім, Валожынскім, Лагойскім, Мядзельскім, Маладзечанскім, Дзяржынскім, Старадарожскім, Салігорскім раёнах, г. Смаргоні Гродненскай вобласці, установе адукацыі «Мінскае ваеннае сувораўскае вучылішча», установе адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», Рэспубліканскім Палацы ветэранаў, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ, ДУ «Беларускі універсітэте культуры і мастацтваў», ДУ «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка», Нацыянальных музеях Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, Нацыянальнай бібліятэке Беларусі, Інстытуце інклюзіўнай адукацыі інстытута псіхалогіі БДПУ імя М.Танка і інш. За час дзейнасці «Жывіцы» выдадзены паэтычныя і песенныя зборнікі: «Вясёлыя кропелькі» (2004), «Бурштынавы россып» (2005), «Люстэрка душы» (песенны зборнік, 2005), «Душа не можа памыліцца...» (2006), «Шчабятушкі» (2007), «Пробуждение» (нотны зборнік, 2007), «Дыханне нябёсаў» (2008), «Срэбны блюз» (у 2-х частках, 2009), «На парозе вечнасці» (2010), «Дзіцячыя сакрэты» (2010), «Мне рамонкі цалуюць калені» (у 2-х частках, 2011), «Незабудкавыя таямніцы» (песенны зборнік, 2011), «Непадкупны подых натхнення» (2012), «Сонечны ліхтарык» (2012), «У адно акенца» (2013), «Расчыні ў вясну акно» у 2-х частках (2013), «Праз восеньскі ажур» (2014), «Дзея першая» (вершаваныя п’есы, 2014), «Веснавое шкельца» (2015), «Старонкі няспыннага часу» (2016), «Малпа рукi пацiрала» (2017), «Калi бярэшся за пяро» (2017), «Там, за рэчкай, у бары» (2018), «Дакрануцца да свiтання» (2019), «Праз боль, праз страты, праз гады... » (2020), «Недзе там, за аблокамі» (2021), «На крылах дзяцінства» (2022), «Святло разалье свежы ранак» (2023). А таксама песенныя дыскі: «Ляці і вяртайся» (2008), «Шчыраванне» (2011), «Кропля жывіцы» (2012), «Блакітны санет» (2013), «Спатканне на світанні» (2014), «Озеро любви» (2015), «Сохрани тепло в душе» (2016), «Чараўнiцы» (2017), «Паўночны спектакль» (2018), «Пачынаецца ўсё з любві» (2019), «Притяжение к истокам» (2020), «Букет пачуццяў» (2021), «Следы на песке» (2022), «Рождённые для счастья» (2023). Кампазітары і паэты клуба перыядычна ўдзельнічаюць у конкурсах розных узрозняў (ад абласных да міжнарожных) і палучаюць вышейшыя ўзнагароды, а таксама друкуюцца ў міжнародных альманахах і часопісах, рэспубліканскіх, абласных і раённых газетах, гучаць у эфіры «Сталічнага тэлебачання», БТ-1, БТ-2, АНТ, БТ-3, Беларускага радыё на I нацыянальным канале і канале «Культура».
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|