ЖЫВІЧАНЕ Ў ПЕРАМОЖЦАХ
Члены Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” даволі актыўна адгукнуліся на ўдзел у літаратурна-музычным конкурсе, які быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У конкурсе прынялі ўдзел каля 30 творцаў, было даслана 65 рознапланавых работ. 19 чэрвеня ў Каміннай зале Палаца культуры ветэранаў былі названы імёны лепшых майстроў прыгожага слова і песеннага жанру, што прынялі ўдзел у абласным літаратурным конкурсе. Сярод пераможцаў і сябры «Жывіцы».
У конкурснай намінацыі “Паэзія” дыпломам 2-ой ступені была узнагароджаны Людміла Круглік (г.Дзяржынск), трэцяе месца ў паэтычнай намінацыі раздзялілі Зінаіда Гасціловіч (Валожынскі раён) і Эльвіра Ярчак (Мінскі раён). Таццяна Цвірка (г.Клецк) ў намінацыі «Проза» разам з першым намеснікам старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Аленай Стэльмах была адзначана дыпломам 2-ой ступені. У намінацыі “Песня” першым стаў Дзмітрый Краскоўскі (Валожынскі раён), а вілейчанін Уладзімір Цанунін атрымаў дыплом 2-ой ступені.
Віншуем пераможцаў!

На фота:
1. Таццяна Цвірка
2. Дзмітрый Краскоўскі
3. Уладзімір Цанунін
4. Зінаіда Гасціловіч




скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики