Ліпеньскае паседжанне ў сваёй гасцёўне
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца" прайшло 21 ліпеня ў 46-м кабінеце цокальнага паверху Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Гэта памяшканне – літаратурна-музычная гасцёўня – будзе родным для "Жывіцы" пасля хуткага рамонту.
Спачатку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава распавяла прысутным пра чэрвеньскую паездку ў Старыя Дарогі, прыгодах у дарозе і паспяховым выступе жывічан у гэтым маленькім раённым мястэчку Мінскай вобласці. Таксама яна інфармавала пра тое, што падвойны дыск з запісамі песень ужо гатовы, а калектыўны зборнік знаходзіцца ў выдавецтве і хутка будзе надрукаваны. Дарэчы, прэзентацыя дыска і кнігі вызначана на вераснёвае паседжанне клуба.
Што тычыцца новага зборніка, прымеркаванага да 75-годдзя Перамогі, то ён будзе выдадзены за кошт членаў клуба. Творы для яго – па 5-6 вершаў на патрыятычную тэматыку – ахвотнікам варта выслаць на электронны адрас Ірыны Аляксандраўны да лістапада гэтага года.
Аматары папрактыкавацца на зададзеную тэму адчыталіся пра выкананне хатняга задання – скласці верш, спажыўшы фразу: "Да игры европейские…" ці "Ды гульнi еўрапейскія...".
Затым жывічане пазнаёміліся з новымі сябрамі клуба, якія па чарзе прадставіліся публіцы, коратка распавялі пра сябе і прачыталі свае творы. Вячаслаў Палубінскі з Барысава, афіцэр запасу, удзельнік афганскай вайны, прыехаў на паседжанне з сынам Аляксандрам, выпускніком Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе. Салігарчанка Алена Разумоўская, педагог, якая мае на сваім літаратурным рахунку 7 аўтарскіх зборнікаў, таксама вырашыла далучыцца да "Жывіцы", каб наталіцца жыватворнай аўрай гэтага вядомага клуба.
Астатняя частка паседжання была аддадзена творчым справаздачам членаў клуба. Паэты па чарзе чыталі свае новыя вершы, кампазітары прадставілі запісы песень, прычым большасць з іх была на тэксты жывічан.
Наступнае сумеснае паседжанне народнага клуба "Жывiца" адбудзецца 18 жніўня ў 11.00.

Анатоль МАЗГОЎ


[center]
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики