"ЖЫВІЦА" БОЛЬШАЕ НОВЫМІ СЯБРАМІ
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца", якое прайшло 18 жніўня ў Мiнскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, змясціла ў сябе прэзентацыю новых кніг, выступы як новых, так і старых членаў клуба.
Напачатку паседжання кіраўнік клуба Ірына Карнаухава паведаміла, што некаторыя жывiчане выпусцілі ўласныя зборнiкі вершаў і гэта вельмі добра, бо без выдадзеных кніг паэтаў мала хто ведае. Затым яна падзялілася ўражаннямі пра творчую паездку ў Курск, пра наведванне Саюза літаратараў, дзе сустрэліся два "Курскіх салаўя", намінаваных у розныя гады. У падарунак яна атрымала кнігу з фатаграфіямі прац лепшых маладых мастакоў, скульптараў, дызайнераў Расіі.
Ірына Аляксандраўна нагадала прысутным, каб у кожнага на руках было пасведчанне члена клуба, а ў каго іх няма, трэба паклапаціцца пра выпіс такога дакумента. Таксама яна нагадала пра тое, што вершы для калектыўнага зборнiка на патрыятычную тэматыку варта дасылаць да лістапада бягучага года.
Яшчэ адным мерапрыемствам, у якім прымуць удзел жывiчане, сталі абласныя "Дажынкі", запланаваныя ў Барысаве на 12 кастрычніка. Як заўсёды запрошаныя паэты і кампазітары выступяць на адной з канцэртных пляцовак.
Паседжанне працягнулася прадстаўленнямі госцяў, якія завiталі ў клуб упершыню. Спачатку слова далі Уладзiмiру Цвiрке, мастаку-дызайнеру, канструктару, вандроўнiку, вiтражысту. Ён распавёў пра свае вандраванні па Беларусі, пра творчыя праекты, прыватным этнаграфiчным музеі ў вёсцы Хадакова. Новы член клуба паведамiў, што ён публікуецца ў газетах "7 дзён", "Савецкая Беларусь", часопісах "Бярозка", "Маладосць".
Яшчэ адным новым сябрам стала Людміла Ключановiч з Салігорска, якая ў якасці мастака ўжо аформіла гумарыстычны зборнiк "Жывіцы". Рознабакова развітая жанчына спрабуе сябе і ў вершах, і ў бардаўскай песні, і ў жывапісе. Бард Міхась Мiнсель са Стаўбцкоўскага раёна выканаў некалькі сваіх песень пад гітару.
Галіна Мароз, якая нядаўна адзначыла юбілей, прыехала з амерыканскай Філадэльфіі, каб ізноў акунуцца ў творчую атмасферу клуба і прачытаць свае новыя творы. Паэтка ўжо 4 гады жыве ў ЗША, з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Філадэльфіі, ганаровым членам Радыё Філадэльфіі, часта выступае перад эмігранцкай публікай і працягвае пісаць вершы на беларускай мове. Валянціна Акулёнак з Салігорска распавяла пра свой удзел у паэтычным "гастранамічным" конкурсе ў Карсакава, арганізаваным Беллiтсаюзам "Полоцкая ветвь". Яна прачытала верш "Ода бутэрброду", выклікаўшы багатае слінаадлучэнне ў прысутных. Уладзімір Рунцэвiч (Пухавіцкі р-н) распавёў пра паездку ў Грузію, прачытаў вершы і зрабіў выснову, што беларусам шмат чаму яшчэ трэба павучыцца ў грузінаў.
Пасля перапынку прайшла прэзентацыя новых кнiжак, выдадзеных членамі клуба ў апошні час. Вядомы майстар гумарыстычнага жанру Дзмiтрый Краскоўскi (Валожынскі р-н) выдаў кнігу "Жыццё вы не ўспрымайце ўсур'ёз" пад псеўданімам Змiцер Вольскi, прысвяціўшы яе роднаму дзеду Ясю Вольскаму. Вераніка Луня прэзентавала кнігу "Табе і толькi табе", прысвечаную свайму каханаму мужу. Тамара Каляда (г.Узда) выдала некалькі кніжак, прысвечаных юбілеям сваякоў. Памяці рана сышоўшай з жыцця дачкі прысвяціла зборнiк вершаў "Осенняя прелюдия" Святлана Шашко-Шаблiнская.
Апошняя частка паседжання прайшла жыва і весяла: чыталіся вершы, выконваліся песні і нават танцы. У канцы паседжання Ірына Карнаухава падзялiлася ўспамiнам пра сваю даўнюю сустрэчу ў цягніку з вядомым курскім паэтам-песеннiкам Мікалаем Шумаковым, на вершы якога Ірына Аляксандраўна сёлета за кароткі час напісала 12 песень.
На наступнае паседжанне "Жывiцы" 15 верасня запланавана прэзентацыя новага калектыўнага зборнiка і дыска членаў клуба. Пачатак у 11.00.

Анатоль МАЗГОЎ










На здымках:
1. Бард Міхась Мiнцель са Стаўбцоўскага раёна.
2. Галіна Мароз з Філадэльфіі.
3. Ірына Карнаухава прывезла падарункі з Курска.
4. Дзмiтрый Краскоускi прэзентуе новы зборнiк.
5. Людміла Ключановiч з Салігорска.
6. Уладзімір Цвiрка - мастак-вітражыст - новы сябар.
7. Святлана Шашко-Шаблiнская прэзентуе кнігу.
8. Вераніка Луня з новай кнігай.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики