"У ВОСЕНЬСКАЙ ГАРМОНII"
"У восеньскай гармонii"… Пад такой назвай у трэцюю нядзелю кастрычніка прайшоў традыцыйны справаздачны канцэрт народнага клуба кампазiтараў i паэтаў "Жывiца" ДУ МАЦНТ. Кожную восень наш калектыў выступае з гэткiмi мерапрыемствамі, і гэты год не стаў выключэннем. Адмысловая значнасць падобных дзеянняў у тым, што яны дазваляюць убачыць усё тое лепшае, што напрацавана за апошнiя 12 месяцаў у паэтычнай і музычнай секцыях клуба.
Да пачатку канцэрту актавая зала на 2-iм паверсе Мiнскай абласной бібліятэкі быў поўны. Падтрымаць удзельнікаў канцэрту прыйшлі як жывiчане, так і госці клуба. У праграме, якую вялі Вiктар Кажура (г.Вілейка) і Настасся Швядко (а/г Пятрышкі, Мiнскi раен), былі прадстаўлены лепшыя творы членаў і госцяў клуба. Канцэрт парадаваў публіку тэматычнай разнастайнасцю і добрымі сольнымі і калектыўнымі нумарамі. Святочны, прыпадняты настрой панаваў да самага канца мерапрыемства.
Свае вершы прадэкламавалі Ларыса Гулкоўская (г.Салігорск), Уладзімір Цанунін (г. Вілейка), Валянціна Шчарбакова (г.Нясвіж), Святлана Рыжкова (п. Дружны, Пухавіцкі раен), Таццяна Цвяткова (г. Вілейка), Галіна Суднік (г. Мар'іна Горка, Пухавіцкі раен), Ала Дзікая-Кісялева (а/г Данілавічы, Дзяржынскі раен), Таццяна Курмазія (п.Атоліна, Мінскі раен), Мікалай Марын (п.Дружны, Пухавіцкі раен), Людміла Круглік (г. Дзяржынск), Роза Камалава (г. Лагойск), Дзмітрый Краскоўскі (п. Івянец, Валожынскі раен), Алена Радкевіч (г. Мар'iна Горка, Пухавіцкі раён), Марына Шапавалава (г. п.Мачулішчы, Miнскі раен), Тамара Бярэзіна (г. Маладзечна), Настасся Швядко (а/г Пятрышкі, Miнскі раен). Аднаактовы спектакль адыграў Андрэй Сямёнаў (г.Салiгорск) са сваім арыгінальным творам "За грыбамі".
Свае песенныя кампазіцыі выканалі Тамара Кашчэва (г.Фаніпаль, Дзяржынскі раен), Таццяна Захарыч (г. Вілейка), Эдуард Білейчык (г. Мар'iна Горка, Пухавіцкі раён), Міхась Мінцель (г.Стоўбцы), Уладзмір Балбачан (г.Вілейка), Мікалай Міхайлоўскі (г.Беразіно), Анатоль Мягкі (п. Калодзішчы, Miнскі раён), Валянціна Беланоўская (г.Барысаў), Геннадзь Парыкін (г. Фаніпаль, Дзяржынскі раен), Валерый Каняхін (г.Мар'іна Горка, Пухавіцкі раён), Людміла Журава-Антанюк (г.Старыя Дарогі), Валянцін Каваліў (в.Турбянок, Смалявіцкі раен),
Сярод творчых калектываў у канцэртнай праграме выступалі трыа "Гармонія" (кіраўнік Наталля Рашэўская), народны фальклорны ансамбль танца "Карагод" Мінскага раеннага цэнтра культуры (кіраўнік Стэла Кузняцова), вакальна-інструментальны ансамбль "Грай, музыкі" (кipaўнік Раман Атрашкевіч).
Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Апладысментамі і букетамі кветак дзякавалі гледачы за выкананыя лірычныя і гарэзныя вершы, песні, танцы, музыку. Напрыканцы канцэрту расчуленая Ірына Карнаухава, нязменны кіраўнік народнага клуба "Жывіца", сардэчна падзякавала ўдзельнікам канцэрту і ўсім прысутным за творчы ўздым і гарачую падтрымку. Фінальнай кропкай святочнай праграмы стала калектыўнае фота на памяць.
Перадканцэртныя хваляванні, удакладненні ўсіх дэталяў сцэнара, рэпетыцыі - цяпер гэта ўсё ўжо ззаду. Свой чарговы іспыт жывічане здалі на "выдатна". Справаздачны канцэрт у чарговы раз даказаў: у "Жывіцы" шмат таленавітых людзей і, вядома, ёсць што паказаць патрабавальнай публіцы.

Анатоль МАЗГОЎ (г. Барысаў)









[center]



Здымкі Анатолія Мазгова, Андрэя Сямёнава, Мікалая Марына

1. Вядучыя Настасся Швядко i Вiктар Кажура
2. Галiна Суднiк і Ала Дзiкая-Кiсялева
3. Людмiла Круглiк i Мiкалай Марын
4. Таццяна Захарыч
5. Валянцін Каваліў
6. Дзмітрый Краскоўскі
7. Мікалай Міхайлоўскі
8. Тамара Кашчэва i ансамбль танца "Карагод" Мінскага РЦК
9. Марына Шапавалава
10. вакальна-інструментальны ансамбль "Грай, музыкі"
11. Агульнае фотаскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики