У НОВЫ ГОД З НОВЫМІ СЯБРАМІ


Пахмурнае і бясснежнае надвор'е сярэдзіны снежня не адбілася на настроі членаў народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца", якія сустрэліся 15 снежня на чарговае паседжанне ў Мiнскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Жывiчан чакала шмат цікавага і пазнавальнага, у тым ліку і папаўненне іх шэрагаў новымі сябрамі.
Спачатку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прапанавала прысутным паўдзельнічаць у займальнай гульні. Абраўшы дзве каманды з трох чалавек – рускамоўную і беларускамоўную, яна дала ім амаль "кавэзэўскае" заданне: за адну хвіліну падабраць як мага больш рыфмаў да слова "зима" ("зiма"). Затым даручыла Анатолю Мазгову і Зміцеру Краскоўскаму скласці з гэтымі рыфмамі адпаведна рускамоўны і беларускамоўны верш. Абедзве каманды паспяхова зладзіліся з заданнем і атрымалі заахвочвальныя прызы. Дарэчы, хатняе заданне ад Ірыны Аляксандраўны на наступнае паседжанне таксама зімовае: скласці верш на тэму "Рождество" ("Ражство", "Каляды").
У якасці прэзентацыі Ўладзімір Рунцэвiч (Пухавіцкі раён) прадставіў публіцы сваю новую кнігу "Яна i Ен", у якую ўвайшла аднайменная лірычная паэма.
Пасля гэтага ўся ўвага была прыкавана да новых сябраў у клубе. Адразу шэсць чалавек захацелі ўліцца ў згуртаваны калектыў "Жывіцы". Гэта Алёна Захарава з г.Рудзенска і яе 9-гадовая дачка Паўлiна, якая вучыцца ў 3-м класе і ўжо пачала складаць вершы. Валянціна Мурзiч з Мядзела і Наталля Лебядзеўская, кіраўнік паэтычнага клуба "Выток" з Дзяржынска, таксама прачыталі свае вершы, а Святлана Войтава (г.Маладзечна) і Ўладзімір Трухановiч (п.г.т.Свіслач) выканалі аўтарскія песні пад гітару.
Затым Ірына Аляксандраўна коратка азнаёміла жывiчан з планамі на будучы год. У студзені, лютым і сакавіку – праца па секцыях, у красавіку і лістападзе запланаваны майстар-класы і творчыя лабараторыі. Выязное паседжанне ў чэрвені пройдзе ў адным з райцэнтраў Міншчыны, месца выезду пакуль удакладняецца. У верасні адбудзецца прэзентацыя новага калектыўнага зборнiка, вершы для якога (не больш за 8 ад аўтара) на любую тэматыку, акрамя гумару і дзіцячых, прымаюцца да 1 сакавіка 2020 г. Справаздачны канцэрт вызначаны на кастрычнік, у снежні пройдзе пераднавагодняя сустрэча.
Што тычыцца патрыятычнага зборнiка, ён ужо ў працы, і яго рэдактар Бажэна Ганушкiна плануе выйсце кнігі да 75-годдзя Перамогі.
Пасведчанне члена клуба з рук Ірыны Карнаухавай атрымала барысаўчанка Віялета Зязюлькiна.
Пасля перапынку перад публiкай выступіў кампазітар Валянцін Кавалiў, прадставіўшы свой новы праект – навучальны навочны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Белорусские композиторы: портреты и биографии" ў 2-х частках (выдавецтва "Адукацыя і выхаванне"). Ён распавёў гісторыю выйсця гэтага ўнікальнага выдання і правёў для прысутных невялічкую віктарыну: "Ці ведаеце вы айчынных кампазітараў?".
Затым перад жывiчанамi паўстаў запрошаны госць, старшыня Мiнскага аддзялення Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь", лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сімеона Полацкага Міхаiл Баранчык. Ён распавёў пра свой творчы шлях і прачытаў некалькі вершаў.
Напрыканцы ў невялікім пераднавагоднім уяўленні прынялі ўдзел усе жадаючыя, як з паэтычнай, так і з кампазiтарскай секцый. Выступоўцы чыталі вершы ці выконвалі песні, а прыемнай неспадзеўкай стала віншаванне з надыходзячымі святамі ад Марыі Лебядзько ў тэатральнай выяве бабы з Камароўкi.
Наступнае паседжанне "Жывіцы" адбудзецца 19 студзеня (10.00 – паэтычная секцыя, 13.00 – кампазiтарская).

Анатоль МАЗГОЎ

На здымках:
1. Ірына Карнаухава і новы твар клуба Паўлiна Захарава.
2. Паэт Міхаiл Баранчык – госць клуба.
3. Кампазітар Валянцін Кавалiў прэзентуе новае выданне.
4. Святлана Войтава з Маладзечна.
5. Лебядзько ў выяве «бабы з Камароўкi».




скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики