"IМПЭТ" - ДОБРЫ СЯБАР "ЖЫВIЦЫ"
Чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца", якое прайшло 19 студзеня ў Мiнскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, як заўсёды было насычаным. Спачатку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава павіншавала ўсіх са святам Вадохрышча і прапанавала "Фразочку для затравочки" - радок "На Крещенье…" ці "На Вадохрышча…" для напісання верша на рускай ці беларускай мове. Выканаўшы гэта заданне, жывiчане атрымалі наступнае ў рубрыцы "Под впечатлением": выразна прачытаць і падзяліцца меркаваннем пра рускамоўны верш Алены Касьян "Не обессудь, не обесточь, не обесправь…", ці пра беларускамоўны Андрэя Хадановiча "Яна вяртаецца дамоў…". І трэцім заданнем стала разборка твораў двух аўтараў (ананімна) на абедзвюх дзяржаўных мовах у рубрыцы "Обработка сырых продуктов". З усімі гэтымі цестамі прысутныя зладзіліся паспяхова.
Затым слова ўзяла рэдактар чарговай кнігі "Жывіцы" Бажэна Ганушкiна, распавёўшы пра тыя недахопы, якія сустракаюцца ў аўтараў калектыўнага зборнiка, прымеркаванага да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Прысутным аўтарам прыйшлося выпраўляць няўдалыя месцы ці радкі ў сваіх тэкстах.


Ірына Карнаухава паведаміла, што ў найблізкіх планах клуба таксама ўдзел у XXVII Мiнскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу, якая будзе праходзіць з 5 па 9 лютага 2020 г. На ёй члены клуба запланавалі да прэзентацыі апошнi калектыўны зборнiк вершаў "Дакрануцца да свiтання".
Паведаміла кіраўнік клуба і пра выхад анталогіі сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі "Поэзия русского слова", ў які ўвайшлі вершы некалькіх жывiчан і калектыўнае фота народнага клуба. Што да штогадовага калектыўнга зборнiка "Жывіцы", то прыём твораў (не больш за 8 ад аўтара) скончыцца 1 сакавіка.
Пасля перапынку як заўсёды сабрала гледачовыя захапленні і апладысменты канцэртная праграма народнай студыі аўтарскай песні "Iмпэт" Iльянскага СДК (кіраўнік - Галіна Кутас, яна ж аўтар тэкстаў і музыкi выкананых песень). Сёлета гэты выдатны калектыў адзначае сваё 20-годдзе.


Прыйшлі на студзеньскае паседжанне і прадэкламавалі публіцы свае вершы новыя твары клуба - 19-гадовая Марыя Вайткевiч (г.Ракаў), хормайстар у Iвянецкiм ДК, і 65-гадовы афіцэр у адстаўцы Сяргей Заяц з г.Барысава.



Затым ахвотнікі прачыталі свае вершы на тэму "Рождество" ("Каляды") - папярэдняе хатняе заданне ад Ірыны Карнаухавай. А наступным хатнім заданнем стане пераклад любога верша са зборнiка "Дакрануцца да свiтання" з рускай на беларускую мову ці наадварот.
І завяршылася паседжанне паэтычнай секцы выступам члена СПБ Уладзіміра Цанунiна (г.Вiлейка) з прэзентацыяй сваёй новай паэтычнай кнiжцы "Белыя галубы над Сафiяй".


Кампазітарская секцыя пачалася з праслухоўвання і аналізу дзвух песень Мэвла: адкрыцця 2019 году - беларускай зоркi па меркаванні БРСМ. Новым тварам у клубе быў Уладзімір Траццякоў з Мар'інай Горкі. Песняроўскія напевы і цудоўнае выкананне вельмі ўразілі жывічан пасля праслухоўвання прапанаваных песень. Гость распавёў аб працы над імі, іх аранжыроўкамі. Свое новыя працы для разбору прапанавалі Анатоль Мяккі, Тамара Кошчэва, Ларыса Гулкоўская, Святлана Войтава, Марыя Лябедзько. Станоўчая ацэнка, падтрымка і парады калег дапамаглі кампазітарам ў далейшай працы над музычным матэрыялам.
Таксама, як і паэтам, кампазітарам кіраўнік клуба прапанавана прыняць удзел у XXVII Мiнскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу.
Наступнае паседжанне народнага клуба "Жывiца" адбудзецца 16 лютага: паэтычная секцыя - у 10.00, кампазiтарская - у 13.00.

Анатоль МАЗГОЎ
На здымках:
1. Бажэна Ганушкiна - рэдактар патрыятычнага зборнiка.
2. Выступае "Iмпэт".
3. Новы твар клуба - Марыя Вайткевiч (г. Ракаў)
4. Новы твар клуба - Сяргей Заяц (г. Барысаў)
5. У. Цанунiн прэзентуе новую кнiгу.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики