ПЕРАКЛАДЫ ВЕРШАЎ КАЛЕГ ПА ПЯРУ
Бясснежны і адносна цёплы люты даў нагоду для “Фразачкі для затравачкі”, з якой і пачалося чарговае паседжанне народнага клуба “Жывіца” 15 лютага ў зале перыёдыкі Мiнскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Тэма для напісання верша адпавядала надвор'ю: “Шосты месяц восені”. Пасля гэтага задання пайшлi ўслед традыцыйныя рубрыкі “Пад уражаннем” – чытанне і меркаванне пра вершы Таццяны Шэiнай “Токката капели…” і Насці Кудасавай “там, дзе рэчы стануць рэкамі…” і “Апрацоўка волкіх прадуктаў” – разбор вершаў “Якое страшнае слова вайна…” і “Средь гречишного поля…”. Жывічане цалкам зладзіліся з гэтым выпрабаваннем, хоць і паўдзельнічалі ў прынцыповых спрэчках пра крэатыўныя (неардынарныя) выявы ў вершах і тэме вайны ў сучасных творах. А каб сысці ад недахопаў, пажадана прачытваць услых напісаны верш, тады адразу адкрыюцца агрэхі ў тэкстах – збой рытму, скупнасць зычных літараў у радку і г.д.
Пасля перапынку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава давяла да прысутных інфармацыю па “патрыятычнаму” зборніку (тэрмінова паправіць вершы тым, каму зроблены заўвагі, і прывезці грошы за кнігу на наступнае паседжанне) і па калектыўнаму штогадоваму зборніку (да 1 сакавіка выслаць па электроннай пошце не больш за 8 вершаў). Яна таксама выказала падзяку ўсім жывічанам, якія прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі “Дакрануцца да світання” падчас правядзення 27-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы.
Затым Ларыса Гудкоўская, якая нядаўна адзначыла юбілей, выканала свае новыя песні і вершы. Пасведчанне клуба “Жывіца” Ірына Карнаухава ўручыла барысаўцу Вячаславу Палубінскаму, на што былы афіцэр-афганец адказаў па-вайскоўску: “Служу Рэспубліцы Беларусь – паэтычнай”.
Новы твар у клубе Алена Харавец (Мінскі р-н), аўтар 4 паэтычных кніжак, у тым ліку і тэкстаў для песень у рэпертуары Якава Навуменкі, Надзеі Мікуліч і інш., прачытала некалькі вершаў. Яшчэ адным членам клуба захацеў стаць Аляксандр Якушаў, бард і перакладнік з некалькіх замежных моў на беларускую мову.
Далей слова было прадстаўлена тым прысутным, якія выканалі хатняе заданне – зрабілі пераклады вершаў з клубных зборнікаў (з рускай мовы на беларускую ці наадварот). Некаторыя ахвотнікі перавялі па некалькі твораў, напрыклад, Мікалай Марын (Пухавіцкі р-н) перавёў 8 вершаў з беларускай на рускую мову. Усім жывічанам Ірына Аляксандраўна прапанавала выслаць ёй свае пераклады для далейшага прасоўвання творчасці членаў клуба ў беларускіх СМІ.
Пасля перапынку пачала працаваць кампазітарская секцыя. Хоць на паседженні прысутнічала меньшая колькасць жывічан, але дыскуссія была таксама гарачай. Спачатку кіраўнік клуба пазнаёміла прысутных з вынікамі “Песня года 2019 у Беларусі” у аўтарскай намінацыі. Яна спынілася на аўтарскай намінацыі з праслухоўваннем конкурсных песень. Крытычна падышлі члены клуба да прымеру плагіята ў новых песнях рок-групы “Аура” на прыкладзе песні “Повторение нас…”. Апасля свае новыя творы паказалі Тамара Кашчэва, Анатоль Мягкі, Ларыса Гулкоўская, Марыя Лебядзько, Владімір Третьяков, а таксама новы твар – Аляксандр Якушаў. Прафесійна самадзейныя кампазітары падышлі да разбору песень пасля праслухоўвання, ацэньваючы і дапамагаючы аўтару знайсці патрэбнае гукавядзенню і тэмп.
У канцы Ірына Аляксандраўна падзякавала звукарэжысёра ГУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Аляксандра Людчыка за дапамогу ў рабоце клуба.
Наступнае паседжанне “Жывіцы” адбудзецца 15 сакавіка (у 10.00 паэтычная секцыя, 13.00 – кампазітарская секцыя).

Анатоль МАЗГОЎ

Аўтары фота Анатоль Мазгоў і Мікалай Марын.









ПЕРАКЛАДЫ ВЕРШАЎ КАЛЕГ ПА ПЯРУ


На здымках:
1. Алена Харавец – новы твар у клубе.
2. Аляксандр Якушаў – новы твар у клубе.
3. Юбіляр Ларыса Гудкоўская.
4-5. Рабочыя моманты на пасяджэнні.
6-8. Пераклады вершаў калегаў па пяры.
7. Тамара Кашчэва выступае з новай песней.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики