“Застаўся след на зямлі…”


26 лютага ў Руденскай гарпасялковай бібліятэцы было шматлюдна і святочна. Нашай знакамітай зямлячкі Таісіі Бондар - паэтке і празаіку, перакладчыцы і публіцысту - споўнілася бы 75 гадоў. Былы галоўны рэдактар часопіса “Сусветная літаратура”, грамацкі дзеяч, Лаўрэат прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае узраджэнне” – яна была вядома далёка за межамі Беларусі. Але ж і на радзіме есць людзі, якія яе ведалі, сустракаліся і захавалі уражанні аб гэтай цікавай жанчыне. Сідорык Аліна Сцяпанаўна ні аднойчы звярталася да яе за парадай, калі сама пісала расказы для часопісаў. Было што расказаць, аб чым успомніць…
На вечарыне прысутнічала госця з Мінску – паэтка Алена Харавец, аўтар текстаў некалькі дзесяткаў песень, якія ўвайшлі ў рэпертуар Якава Навуменкі, Надзеі Мікуліч, Жаны Піваваравой і Валерыя Каняхіна. Удзельніцам клуба “Чароўная Незнаёмка” Рудзенскага ГпДК цікава было слухаць яе вершы – разважанні аб каханні і жыцці, аб чалавечых адносінах . Нагадала Алена і пра творчыя сустрэчы з кампазітарамі і спевакамі, успомніла дзіцячыя гады і маладосць.
Даўнія сябры бібліятэка, паэты нашага раёна Галіна Шаўчэнка, Людміла Іваннікава, Аляксандр Чарвінскі, Эдуард Білейчык, Мікалай Марын і Алена Захарава праз свае вершы звярталі ўвагу на неабходнасць быць добрымі людзьмі, шанаваць прыроду, развіваць свое здольнасці і любіць зямлю, на якой нарадзіліся. Дарэчы, дачка Алены Захаравай - Пауліна, якой толькі 6 гадоў, ужо сама спрабуе пісаць вершы.
На прыканцы сустрэчы мужчыны павіншавалі жанчын з надыходзячым святам і зрабілі здымак на памяць.

Алена Радкевіч
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики