БЕЗ АГЛЯДКІ НА ВІРУС
На паседжанні "Жывіцы", якое адбылося 15 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, першым заданнем для прысутных стала новая рубрыка "Дапішы". Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прапанавала на выбар два аўтарскіх вершы на рускай і беларускай мове, але без двух апошніх радкоў. Жывічане павінны былі асэнсаваць тэму, зразумець ідэю паэта і дадаць свой варыянт, імкнучыся максімальна наблізіцца да арыгінала. Пакуль што патрапіць у "дзясятачку" не атрымалася нікому, але задумкі паэтаў некаторыя амаль разгадалі. Таксама не сталі чымсьці незвычайным рубрыкі "Пад уражаннем" і "Сам сабе рэдактар". Да складанасці і навізны выяў трэба прывыкаць, паэты не пішуць "пад адзін грабянец", а паляпшаць свае недасканалыя радкі і рыфмы пажадана самім, не перакладаючы гэту працу на плечы рэдактараў.
Затым слова было прпанавана гасцям "Жывіцы" – народнаму літаратурнаму клубу "Выток" Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яго кіраўнік Наталля Лебядзеўская ўзяла на сябе ролю вядучай, па чарзе прадстаўляючы і выклікаючы на сцэну сваіх калегаў па пяры – Уладзіміра Шымановіча, Антона Анісовіча і Таццяну Савянок. Кожны з іх са сваім прафесійным і творчым лёсам прыйшоў у "Выток", каб падзяліцца з калегамі дасягненнямі ў вобласці паэтычнага слова. Госці прачыталі свае лепшыя творы пад апладысменты ўдзячнай публікі.





Ірына Аляксандраўна прапанавала ўсім гасцям з Дзяржынска стаць сябрамі абласнога клуба "Жывіца".
Пасля перапынку прысутныя працягнулі знаёміцца з новымі тварамі клуба. Свае вершы і байкі прачытала Вольга Калініна (аг. Ждановічы, Мінскі р-н).



Кіраўнік клуба распавяла пра прэзентацыю кнігі "Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси" ў Акадэміі Навук Беларусі, у якой Ірына Аляксандраўна прыняла ўдзел як адзін з аўтараў гэтага унікальнага двухтомніка. Як ужо паведамлялася, усяго восем жывічан патрапілі пад вокладку гэтага выдання. Яна таксама зачытала выступ іераманаха Закхея на гэтым мерапрыемстве, як узор нефармальнага вітальнага слова да публікі.
Затым свой першы аўтарскі зборнік рускамоўных вершаў "На броне" (выдавецтва "Медисонт", 2019 г.) прэзентаваў Анатоль Мазгоў. Ён таксама распавёў перадгісторыю стварэння гэтай невялічкай кніжкі.



Сваіх падапечных па літаратурным аб'яднанні "Валошкі" з Нясвіжа прывезла кіраўнік Валянціна Шчарбакова. Мікіта Панкратовіч, 17-гадовы студэнт Нясвіжскага педагагічнага каледжа імя Якуба Коласа, распавёў пра свае захапленні і прачытаў вершы. Працягнула выступ "валошак" Ганна Жукоўская, другакурсніца гэтага ж педкаледжа, якая прапанавала публіцы свае вершаваныя досведы. А скончыў выступ несвяжан Барыс Мікалаевіч Вятлугін, які прачытаў свае вершы.




У завяршэнне паседжання па адным вершы прачыталі ўсе ахвотнікі, а Марыя Лябедзька распавяла пра ўдзел у круглым стале ў акадэміі навук на Дне роднай мовы.
У якасці хатняга задання Ірына Аляксандраўна прапанавала радкі: "А май запел..." ("Спявае травень..."). Хто жадае скласці верш аб каронавірусе – пярэчанняў няма.

Паседжанне кампазітарскай секцыі пачалося з разбору артыкула Аляксандра Гарадніцкага «Возьмемся за руки вчера: почему умерла авторская песня». Наступнай рубрыкай, якую прапанавала кіраўнік клуба, была: «Аналіз і разбор песень расейскага барда Ефимыча (Шарандовича Алега)».Кампазітары звярнулі ўвагу на лірычную падачу тэкстаў з добрым гітарным акампанементам, выразнасць вакалу і адзначылі, што дадзены матэрыял вельмі ярка характарызуе сучасную аўтарскую песню.
Па хатняму заданню з напісанымі мелодыямі да верша Барыса Макарэвіча з Крупак выступілі Марыя Лебядзько, Анатоль Мяккі і Тамара Кошчэва з Дзяржыншчыны.
Завяршылася пасяджэнне праслухоўваннем новых песень Ларысы Гулкоўскай (г. Салігорск) у выкананни Настассі Швядко, Анатолля Мяккага (Мінскі раён), Марыі Лебядзько (Стаўбцоўскі раён), Эдуарда Білейчыка з Пухаўшчыны.

Наступнае паседжанне "Жывіцы", якое ўключыць майстар-класы ў абедзвюх секцыях, адбудзецца 26 красавіка (10.00 - паэтычная секцыя, 13.00 - кампазітарская секцыя).

Анатоль МАЦВЕЕЎ



На здымках:
1. Антон Анісовіч з народнага клуба "Выток".
2. Шымановіч з народнага клуба "Выток".
3. Таццяна Савянок з народнага клуба "Выток".
4. Вольга Калініна - новы твар "Жывіцы".
5. Мікіта Панкратовіч з "Валошак".
6. Ганна Жукоўская з "Валошак".
7. Анатоль Мазгоў прэзентуе свой зборнік.
8. Фота з паэтамі аб'яднанняў "Валошкі" і "Выток".
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики