ЛІПЕНЬСКАЕ ПАСЕДЖАННЕ ПАСЛЯ ПАЎЗЫ
ЛІПЕНЬСКАЕ ПАСЕДЖАННЕ ПАСЛЯ ПАЎЗЫ


Пасля трохмесяцовай «пандэмічнай» паўзы 19 ліпеня адбылося чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» ў Мінскам абласным цэнтры народнай творчасці. Знуджаныя па творчых зносінах жывічане з радасцю і цеплынёй сустракалі адзін аднаго.
Нажаль, некалькі чалавек перахварэлі гэтай напасцю, і ім, як зрэшты і астатнім, трэба клапаціцца пра сваё здароўе. Таму кіраўнік клуба Ірына Карнаухава падзялілася рэцэптам падвышэння імунітэту ў барацьбе з каронавірусам. Галоўнае – не паддавацца страху, не замыкацца на трывожных чаканнях.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць Алы Пятроўны Дзікай, якая памерла 3 траўня. У студзені 2021 г. плануецца зрабіць паседжанне, прысвечанае памяці жывічан, якія пайшлі з жыцця.
Працоўны настрой надало паэтам першае заданне «Волкі прадукт», у якім падлягалі разбору рускамоўны верш «Возрождение» і беларускамоўны «Дом, якi мяне чакае». Выявіўшы недакладнасці і іншыя агрэхі гэтых «волкіх» твораў, выступоўцы прапанавалі свае варыянты выпраўлення няўдалых радкоў і цэлых строф. Другая рубрыка прагучала ўпершыню: «Папоўніце свой слоўнік». Трэба было падабраць сінонімы да слоў «Воодушевление» і «Натхненне».
Падвергся адзнацы і тэкст песні Цімы Беларускіх, якая прагучала на адкрыцці «Славянскага базару». Прысутныя прыйшлі да высновы, што папулярны выканавец не занадта сур'ёзна ставіцца да вершаў, на якія затым складаецца музыка яго песень.
За гэтыя тры месяцы, якія прайшлі пасля апошняга паседжання, некаторыя жывічане паспелі выдаць кнігі, як у выдавецтвах, так і самастойна. З прэзентацыяй кніжачак для дзяцей «Лесные сказки» і «Цыплёнок Яшка» з яркімі каляровымі малюнкамі выступіла Зінаіда Багамолава з Жодзіна.


Тамара Каляда з Узды вырабіла з дапамогай бібліятэчных працаўнікоў 9 кніг з творамі, апублікаванымі раней у розных СМІ і калектыўных зборніках.


Падобную працу зрабіў Леанід Агарышаў са Слуцку, чый творчы багаж змясціўся ў тры самаробных тома.


Барысаўчанін Анатоль Мазгоў прадставіў свой другі аўтарскі зборнік вершаў «Туман», выдадзены ў сталічным выдавецтве «Вішнёўка».


Ірына Карнаухава прэзентавала кніжку для дзяцей «Озорнушки» і песенны дыск.


Аматары сачыняць на зададзеную тэму адчыталіся пра выкананне хатняга задання і прачыталі вершы на тэму каронавіруса ці «Травень спявае…».
Што тычыцца новых выданняў клуба – двухбаковага дыска «Притяжение к истокам» і вершаванага зборніка «Праз боль, праз страты, праз гады» – яны ўжо практычна гатовыя, і іх прэзентацыя плануецца ў верасні гэтага года.
Апошняя частка паседжання была прадстаўлена творчай справаздачай сяброў клуба: яны па чарзе чыталі свае новыя вершы, выканалі некалькі песень.
Наступнае сумеснае паседжанне народнага клуба «Жывiца» адбудзецца 23 жніўня ў 11.00.

А. МАТВЕЕЎ

На здымках:
1. У Зміцера Краскоўскага хутка выйдзе новая кніга.
2. Тамара Каляда прадстаўляе 9 самаробных кніжак.
3. Зінаіда Багамолава выпусціла 2 кнігі для дзяцей.
4. Леанід Агарышаў сабраў вершы ў 3 самаробных тома.
5. Анатолій Мазгоў прадставіў другую кнігу.
6. Ірына Карнаухава прадставіла кнігу і дыск.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики