НАПЯРЭДАДНІ ВЯСНЫ

У апошні дзень зімы ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылося чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіцы». Першае заданне членамклуба ад яго кіраўніка Ірыны Карнаухавай – даніна традыцыйнай рубрыцы «Пад уражаннем». Абмен думкамі аб вершаваных тэкстах Валерыя Лапо «Галериана» і Насты Кудасавай «Каханы!» выклікаў у жывічан прынцыповыя спрэчкі аб неардынарных вобразах у абодвух творах, аб правільным правапісе, аб словатворчасці.
У наступнай рубрыцы «Правер сябе» прысутныя ставілі націскi ў складаных словах – па выбары на рускай або беларускай мовах. Гэта важна пры складанні вершаў, каб правільна чаргаваліся націскныя і ненаціскныя склады і не было замінак пры чытанні твора.
Ірына Аляксандраўна выказала падзяку ўсім жывічанам, якія прынялі ўдзел у прэзентацыі зборніка «Праз боль, праз страты, праз гады ...» падчас правядзення 28-й Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Новым членам клуба захацеў стаць адзінаццацікласнік з Мар'інай Горкі Сяргей Крачкоўскі, які прачытаў некалькі сваіх твораў на беларускай мове аб каханні, Радзіме і філасафічныя вершы. Таксама пажадала быць у клубе – Наталля Макарэвіч з Салігорска, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яна распавяла пра незайздросны лёс сваёй роднай вёсачкі, якая знікла з-за наступлення велізарных адвалаў пры здабычы калійных соляў, прачытала некалькі вершаў.
НАПЯРЭДАДНІ ВЯСНЫ


З прэзентацыямі новых аўтарскіх кніг выступілі: Валянціна Акулёнак (г. Салігорск) – зборнік "Подарите меня рассвету" (рэдактар Юрась Нераток), Зінаіда Багамолава (г.Жодзіна) – зборнік для дзяцей «Загадкі для дзетак», Ірына Карнаухава (Мінскі р-н) – зборнік паэзіі «Две родины – одна страна» (у суаўтарстве з расійскім паэтам Міхаілам Разаевым) і кніга прозы для дзяцей «В царстве священного Байкала», Тамара Каляда (Валожынскі р-н).




Пасведчанне клуба кіраўнік клуба ўручыла Леаніду Агарышаву (г. Слуцк).

Далей слова было прадастаўлена прысутным, і кожны па чарзе прачытаў па адным вершы.
Наступнае пасяджэнне народнага клуба «Жывіца» адбудзецца 21 сакавіка: паэтычная секцыя – 10.00, кампазітарская – 13.00.

Анатоль Мазгоў

На здымках:
1. Новы твар клуба – Сяргей Крачкоўскі (Пухавіцкі р-н).
2. Новы твар клуба – Наталля Макарэвіч (г. Салігорск).
3. Юрась Нераток і Валянціна Акулёнак.
4. Зінаіда Багамолава прэзентуе дзевятую кнігу.
5. Ірына Карнаухава прадстаўляе кнігу «Две родины – одна страна».
6. Кіраўнік клуба ўручае членскі білет Л. Агарышаву.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики