Творческая характеристика народного клуба композиторов и поэтов "Живица" ГУ "Минский областной центр народного творчества"


Клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” створаны на базе дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” ў 2002 годзе. У 2006 г. рашэннем калегіі Міністэрства культуры яму нададзена ганаровае найменне “народны”. Сёння ў складзе “Жывіцы” больш за 150 удзельнікаў – людзей розных прафесій і ўзростаў. Аб’яднанне мае свой статут, пашпарт і песню-гімн, аўтарамі якой з’яўляюцца Лілія Мялешка (Клецкі раён) і Алег Пяткун (Дзяржынскі раён).
Праграмы пасяджэнняў клуба, якія праходзяць адзін раз у месяц (3-я нядзеля), цікавыя і разнастайныя: сустрэчы з кампазітарамі і паэтамі - членамі Саюзаў пісьменнікаў і кампазітараў Рэспублікі Беларусь; знаёмствы з літаратурна-паэтычнымі, аўтарскімі клубамі, аб'яднаннямі раёнаў; сустрэчы з аўтарамі іншых грамадскіх аб'яднанняў; творчыя лабараторыі; семінары-практыкумы; выязныя пасяджэнні на базе літаратурных аб’яднанняў раёнаў вобласці; справаздачныя канцэрты і прэзентацыі выдадзеных зборнікаў ці дыскаў членаў клуба.
Работа клуба арганізуецца па дзвюх секцыях – паэтычнай і музычнай, перыядычна праводзяцца і сумесныя пасяджэнні. Супрацоўніцтва паэтаў і кампазітараў розных рэгіёнаў станоўча ўплывае на развіццё творчай індывідуальнасці кожнага аўтара., яны маюць магчымасць атрымаць кваліфікаваную дапамогу прафесійных кампазітараў і паэтаў, членаў Беларускага саюза пісьменнікаў і Беларускага саюза кампазітараў Галіны Каржанеўскай, Аліны Легастаевай, Васіля Жуковіча і Алены Атрашкевіч. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву і плённай працы саміх аўтараў, члены клуба Дзмітрый Вінаградаў, Зоя Калкоўская, Віктар Сабалеўскі, Таццяна Цехнебедзіна і Галіна Нічыпаровіч (Уздзенскі раён), Лёля Багдановіч і Ала Лапошыч (Барысаўскі раён), Вольга Сакалова (Мінскі раён), Таццяна Атрошанка, Тамара Бярэзіна і Валерый Хіхіч (г. Маладзечна), Віктар Кажура, Бажэна Мацюк (Ганушкіна) і Уладзімір Цанунін з Вілейшчыны, Лілія Мялешка, Галіна Плакса (Нупрэйчык) и Таццяна Цвірка з Клецка, Рэгіна Рэўтовіч і Людміла Круглік (Дзяржынскі райн), Галіна Мароз (г. Лагойск), Святлана Быкава з Заслаўя, Уладзімір Рунцэвіч з Пухаўшчыны, Юрась Нераток (г. Мінск), а таксама кіраўнік клуба - Ірына Карнаухава - сёння ўваходзяць у склад Саюза пісьменнікаў Беларусі, а кіраўнік клуба Ірына Карнаухава, Тамара Кашчэва (Дзяржынскі раён), Валянцін Каваліў (Мінскі раён), Дзмітрый Сушко (г. Маладзечна) і народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” (Вілейскі раён) з’яўляюцца членамі Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Аўтары “Жывіцы” неаднаразова запрашаліся на значныя мерапрыемствы ў культурным жыцці сталіцы і вобласці: на творчы вечар члена Беларускага саюза пісьменнікаў Галіны Каржанеўскай, прысвечаны юбілею паэткі; на сустрэчу з бельгійскай дэлегацыяй у Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, выступілі з канцэртам у Клубе дзелавых жанчын у г. Мінску. Вершы і песні клубных аўтараў гучалі на сцэнічных пляцоўках Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу (2015, 2016, 2017), Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2005" у Слуцку, "Дажынкі-2011" і "Дажынкі-2014" у Маладзечна, Рэспубліканскіх святах паэзіі, прысвечаныя юбілеям з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Коласа (Стаўбцоўскі раён, 2007) і Янкі Купалы (в.Вязынка, Маладзечанскі раён, 2012,2015), на абласным фестывалі гумару “Я – пякучка Крапіва” ў в.Нізок Уздзенскага раёна (2006, 2017), І Рэспубліканскім турыстычным злёце Міністэрства назвычайных сітуацый (Стаўбцоўскі раён), на свяце паэзіі “Ракуцёўскае лета” (Маладзечанскі раён, 2008, 2015), нацыянальным свяце паэзіі і песні "Маладзечна-2011", "Маладзечна-2013", "Маладзечна-2016", Калядным свяце "Пад зоркай Хрыстовай" (2013), Рэспубліканскім свяце пісьменства (г. Барысаў,2008, г. Заслаўе, 2014, г. Рагачоў, 2016, г. Полацк, 2017) і інш.
З канцэртнымі праграмамі “Жывіца” пабывала ў г.Заслаўе, Смалявіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Мінскім, Нясвіжскім, Клецкім, Пухавіцкім, Вілейскім, Валожынскім, Лагойскім, Мядзельскім, Маладзечанскім, Бярэзінскім раёнах, установе адукацыі “Мінскае ваеннае сувораўскае вучылішча”, установе адукацыі "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі", Рэспубліканскім Палацы ветэранаў, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ, дзяржаўным універсітэте культуры, нацыянальным музеі Якуба Коласа, Нацыянальнай бібліятэке Беларусі і інш.
За час існавання “Жывіцы” выдадзены паэтычныя і песенных зборнікі:
“Вясёлыя кропелькі” (2004, дзіцячыя вершы),
“Бурштынавы россып” (2005),
“Люстэрка душы” (2005, нотны),
“Душа не можа памыліцца...” (2006),
“Шчабятушкі” (2007, дзіцячыя вершы),
“Пробуждение” (2007, нотны),
“Дыханне нябёсаў” (2008),
“Срэбны блюз” (у 2-х частках, 2009),
"На парозе вечнасці" (2010),
"Дзіцячыя сакрэты" (2010, дзіцячыя вершы),
"Мне рамонкі цалуюць калені" у 2-х частках (2011),
"Незабудкавыя таямніцы" (2011, нотны),
"Непадкупны подых натхнення" (2012),
"Сонечны ліхтарык" (2012, дзіцячыя вершы),
"У адно акенца" (2013, гумарыстычныя вершы),
"Расчыні ў вясну акно" у 2-х частках (2013),
"Праз восеньскі ажур" (2014),
"Веснавое шкельца" (2015, дзіцячыя вершы),
"Дзея першая" (2015, зборнік п'ес у вершах),
"Старонкі няспыннага часу" (2016),
"Малпа рукі пацірала" (2016, гумарыстычныя вершы),
"Калі бярэшься за пяро" у 2-х частках (2017)

а таксама песенныя дыскі:
“Ляці і вяртайся” (2008),
"Шчыраванне" (2011),
"Кропля жывіцы" (2012),
"Блакітны санет" (2013),
"Спастканне на світанні" (2014),
"Озеро любви" (2015),
"Сохрани тепло в душе" (2016),
"Чараўніцы (2017).
Творы ўдзельнікаў клуба перыядычна друкуюцца ў рэспубліканскіх, абласных і раённых газетах, гучаць у эфіры “Сталічнага тэлебачання”, на каналах БТ і Беларускага радыё.скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики