СПЯКОТНАЕ ЛЕТА ДЛЯ КЛУБА

Як звычайна ў трэцюю нядзелю ліпеня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылося сумеснае пасяджэнне паэтаў і кампазітараў народнага клуба «Жывіца». Было шмат вершаў, песень і, нягледзячы на кавiдныя засцярогі і перастрахоўку, панавала цёплая (а з-за надвор'я - спякотная) душэўная атмасфера.
Спачатку пасведчанне «Жывіцы» I. Карнаухава ўручыла даўняму сябру клуба Вользе Вярбіцкай (г.Лагойск).


Затым Ірына Аляксандраўна распавяла прысутным аб годным выступе жывічан у Маладзечне на ХХ Нацыянальным фестывалі паэзіі і песні. На гэтым выязныя мерапрыемствы клуба не заканчваюцца: у верасні паэты і кампазітары прымуць удзел у Дне беларускага пісьменства, які пройдзе ў Капылі. Дарэчы, там жа адбудзецца падвядзенне абласнога творчага конкурсу «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы» і прэзентацыя новага калектыўнага зборніка і песеннага дыска «Жывіцы».
Першым заданнем для прысутных стала абмеркаванне рускамоўнага верша «Рисунки», у якім былі выяўлены як недахопы, так і станоўчыя моманты. Калі гэты твор дапрацаваць, «прычасаць» - яго цалкам можна выкарыстоўваць у якасці тэксту для песні ў стылі рэп. І як альтэрнатыву «Рисункам» быў агучаны верш Сяргея Махнача, дзе тэма і вобраз былі раскрытыя па-майстэрску.
Падабраць сінонімы да слова «возможность» («магчымасць») аказалася няпроста, але займальна. Таксама цікава было даведацца значэнне некаторых слоў, запазычаных з замежных моў, якiя часта ўжываюцца ў СМІ, але ў не зусім правільным вызначэнні.
Кіраўнік клуба прапанавала жывічанам хатняе заданне да вераснёўскага пасяджэння: напісаць верш, у якім прысутнічае абарваная рыфма, інакш кажучы рыфмаспалучэнне, у якім адно са слоў абрываецца, але яго значэнне застаецца зразумелым чытачу з кантэксту. Напрыклад,

Я видел: над трупом
Склонилась луна
И мёртвые губы
Шепнули: «Грена...»
(М. Светлов)

Паўторная просьба да членаў клуба - абнавіць свае творчыя характарыстыкі і разам з фота выслаць на электронны адрас: kari-bel@mail.ru. Яшчэ адно пажаданне – прыняць больш актыўны ўдзел у абласным творчым конкурсе «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы» (да 10 жніўня).
Новым членам клуба стаў інжынер-энергетык з Клецкага раёна Іван Міхайлавіч Бабко, які падрабязна распавёў пра сябе і прачытаў некалькі сваіх твораў на рускай і беларускай мовах.


Далей слова было прадастаўлена прысутным, і кожны жадаючы па чарзе чытаў свае вершы або выконваў аўтарскія песні.






Наступнае сумеснае пасяджэнне народнага клуба «Жывіца» адбудзецца 15 жніўня ў 11.00.

Анатоль МАЗГОУ

На здымках:
1. Вольга Вярбіцкая (г. Лагойск).
2. Новы твар клуба - Іван Бабко (Клецкі раён).
3. Спявае Анатоль Мяккі (а/г Калодзішчы, Мінскі раён).
4. Свае вершы чытае Мiкалай Марын (п.Дружны, Пухавіцкі раён).
5. Чытае Алена Харавец (Мінскі раён).
6. Анатоль Мазгоў (г. Барысаў)
7.Алена Разумоўская (г. Салігорск)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики