ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НОВЫХ ВЫДАННЯЎ НА ДНІ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
5 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Капылі, на пляцоўцы «Літаратурнае кафэ», адбылася прэзентацыя новых клубных выданняў – паэтычнага зборніка «Недзе там, за аблокамі...» і песеннага дыска «Букет пачуццяў». Анансавалі гэтыя выданні кіраўнік клуба Ірына Карнаухава і адзін з рэдактараў – Юрась Нераток. Удзельнікі народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» падрыхтавалі для гасцей і жыхароў горада разнастайную канцэртную праграму, якая склалася з вершаў і песенных нумароў, у якіх гучалі тэмы Радзімы, паэзіі, роднага слова, кахання і восеньскай пары. Назвы да зборнікаў і дыскаў кожны раз бяруцца з радкоў вершаў аўтараў-жывічан. «Недзе там, за аблокамі»: менавіта такія словы ёсць у вершы Дзмітрыя Краскоўскага з Валожыншчыны, а «Букет пачуццяў» – гэта назва песні Валянціны Беланоўскай на словы Яўгена Прадзядовіча і Валянціны Гіруць-Русакевіч. Свае творы і песні на пляцоўцы «Літаратурнае кафэ» прадставілі Тамара Аўсянікава (г.Маладзечна), Алена Брыцкая (г. Барысаў), Тамара Кашчэва (Дзяржынскі раён), Валянціна Шчарбакова (г. Нясвіж), Галіна Нупрэчык (г. Клецк), Алена Харавец (Мінскі раён), Генадзь Парыкін (Дзяржынскі раён), Бажэна Мацюк (г. Вілейка), Валянціна Акулёнак (г. Салігорск). На фота: 1.Тамара Аўсянікава 2.Алена Брыцкая 3.Валянціна Шчарбакова 4.Галіна Нупрэчык 5.Елена Харавец 6.Тамара Кашчэва 7.Генадзь Парыкін 8.Бажэна Мацюк 9.Валянціна Акулёнак Іна Кузіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|