ЮБІЛЕЙ ЮРАСЯ НЕРАТКА
19 верасня адбылося чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» ДУ МАЦНТ з вельмі насычанай праграмай.
Пачатак паклала рубрыка «Сам сабе рэдактар». І зноў на суд жывiчан былі прапанаваны 2 вершы – адно на рускай, а другое – на беларускай мовах. І зноў чытка, аналіз і заўвагі па кожнай страфе. Гэта праца над няўдалымі тэкстамі шмат што значыць для падвышэння літаратурнага майстэрства, бо з боку можна ўбачыць агрэхі, што дапускаюцца непрафесійнымі паэтамі, якім трэба яшчэ шмат чаму вучыцца і рупліва працаваць над сваімі творамі.
Наступнае заданне ад кіраўніка клуба – расставіць слушна націскі ў словах (на дзвюх мовах). Тут прысутныя таксама разашліся ў думках, балазе, што кожнаму лiтаратару можна праверыць правапіс слова і націск у ім, звярнуўшыся да слоўнікаў ці Інтэрнэту.
Потым Ірына Аляксандраўна прапанавала перавесці на звычайную літаратурную мову словы з моладзевага слэнгу. Тут адзначылiся ў эрудыцыі маладзейшыя жывiчане, якія карыстаюцца гэтымі выразамі ў гутарках з аднагодкамі.


З прэзентацыяй свайго новага выдання – зборнiка вершаў для дзяцей на рускай і беларускай мовах «Страна детства» (рэдактар Юрась Нераток) выступіла Алена Брыцкая (г.Барысаў). Яе невялікая па аб'ёме кніжка з маляўнічымі ілюстрацыямі, выкананымі барысаўскім мастаком Наталляй Царык, кандыдатам мастацтвазнаўства, выкладнікам Барысаўскай мастацкай школы, выйшла ў свет 27 жніўня ў выдавецтве «Нацыянальная бібліятэка Беларусі». Аўтар прачытала некалькі вершаў з кнігі і расказала пра некаторыя дэталі яе выдання.

Хатняе заданне – скласці верш з адарванай рыфмай, выканалі некалькі чалавек, якія і азнаёмілі калегаў са сваімі доследамі.
Потым слова далі новаму твару клуба – Ксеніі Цішэвіч, выкладніку фізікі і інфарматыкі з Нясвіжа. Яна прачытала свае вершы, якія спадабаліся публіцы. Працягнулі вершаваны марафон астатнiя члены «Жывіцы», кожны з якіх прадэкламаваў па два сваiх твораў.


Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава яшчэ раз падзякавала тых жывiчан, якія прыехалі ў Капыль на Дзень беларускай пісьменнасці і выступілі на пляцоўцы «Літаратурнае кафэ». Іх выступ атрымаў самую высокую ацэнку ў кіраўніцтва СПБ.
У перапынку прысутныя на паседжанні аўтары калектыўнага зборнiка «Недзе там, за аблокамi» атрымалі на рукі па адным асобніку. Просьба да ўсiх жывічан – праверыць свае клубныя пасведчанні, каб зрабіць адзнакі тым, у каго мінуў тэрмін дзеяння, ці замяніць іх на новыя скарыначкі.

Пасля перапынку ў цэнтры ўвагі апынуўся наш добры сябар і калега, рэдактар шматлікіх кніг жывiчан, як калектыўных, так і аўтарскіх, Юрась Нераток (Юры Гарбачоў), член Беларускага саюзу архітэктараў, член Саюзу пісьменнікаў Беларусі, член Саюзу расійскіх пісьменнікаў, член Міжнароднага Саюзу пісьменнікаў «Новы сучаснік», які адзначаў у гэты дзень сваё 60-годдзе.

ЮБІЛЕЙ ЮРАСЯ НЕРАТКА


Яго па чарзе павіншавалі з юбілеем як жывiчане, так і калегі з Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, уручыўшы Юр'ю Юр'евічу вершы, кветкі, розныя падарункі і надарыўшы цяплом сваіх сэрцаў.


Юбіляр у адказ азнаёміў публіку са сваёй творчасцю – як літаратурнай, так і інжынернай, а таксама прадэманстраваў прысутным свае творы – у выглядзе кніг і фатаграфій аб'ектаў, канструктарам якіх ён быў. Таксама былі паказаны на экране фотаслайды пад агульнай назвай «Дасье на месье».
Як паведаміла Ірына Карнаухава, 24 кастрычніка ў 12.00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбудзецца справаздачны канцэрт «Жывiцы». Інфармацыя пра ўдзел у ім будзе даведзена да членаў клуба пазней.

Анатоль МАЗГОЎ

На здымках:
1. Алена Брыцкая прэзентуе сборнiк вершаў для дзяцей.
2. Новы твар клуба Ксенія Цішэвіч.
3. Віншаванні Ю.Нератку ад яго прыхільнікаў і калегаў.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики