"БУКЕТ ПАЧУЦЦЯЎ" НА УЗДЗЕНШЧЫНЕ


22 лістапада 2021 года ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса адбылася прэзентацыя песеннага дыска “Букет пачуццяў”. Гэта дванаццаты музычны зборнік, выдадзены пад кіраўніцтвам Ірыны Карнаухавай, якая ўзначальвае абласны народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза музычных дзеячаў.
У музычным салоне гучалі песні творцаў Міншчыны на словы Ул. Цануніна, Ул. Карызны, А. Хацкевіч, В. Гіруць-Русакевіч, М. Кутаса, Б. Мацюк. Усе яны розныя, але напісаны з любоўю, кожны са сваім бачаннем і светаадчуваннем. Нямала музычных твораў прысвечана роднай Беларусі, тэме кахання, духоўным пачуццям.
Музыку на гэтыя вершы напісалі Дз. Сушко, Т. Кашчэва, Т. Захарыч, В. Каняхін, І. Карнаухава і інш. Многія песні выконваліся аўтарамі і адлюстроўвалі спеў жыцця ў сённяшнім шматгалосным гучанні.
Музычная сустрэча прыйшлася да спадобы ўсім удзельнікам, якія мелі магчымасць далучыцца да цудоўных імгненняў асалоды ад знаёмства з узнёслымі музычнымі творамі.


Аксана Драчан,
дырэктар ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса”
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики