«ТВОРЧЫ КАЛЕЙДАСКОП»
Справаздачны канцэрт народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» ДУ «МАЦНТ» адбыўся 21 лістапада на адной з пляцовак Мінскай абласной біблібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Ён так і называўся – «Творчы калейдаскоп».

Дарэчы, ці ведаеце вы, што такое «калейдаскоп»? У дзяцінстве людзей сярэдняга і старэйшага пакалення была такая найцікавейшая цацка – часцей за ўсё ў выглядзе трубкі, якая змяшчала ўнутры сябе розныя па колеру і памеру люстраныя шкельцы. Пры паварочванні трубкі ў розныя бакі каляровыя элементы, змешчаныя ўнутры за люстэркамі, адлюстроўваліся і пераліваліся рознымі ўзорамі. За гэтым можна было доўга назіраць, гледзячы ў маленькае «акенца» трубкі.
Падобны цікавы калейдаскоп прыдумалі і ўдзельнікі «Жывіцы». Толькі складаўся ён з вершаваных радкоў, музычнага стану, розных тонаў, пачуццяў, эмоцый, рухаў… А гэта значыць – вершаў, песень, прыгожай музыкі. А дапамагалі ўсяму прыгожыя здымкі ўрыўкаў восені, якія адлюстроўваліся на тэлеэкране і мяняліся разам з тэматычным напаўненнем канцэртнай праграмы.
Вядучымі канцэрта таксама былі ўдзельнікі «Жывіцы» – кампазітар і выканаўца Валянцін Каваліў і паэт і выканаўца Настасся Швядко.


Настасся і распачала выступленні сваім вершам «Красота уйдёт с годами».
Затым са сваімі вершамі «Бачу Беларусь такой» і «Вёска дзяцінства» выступілі барысаўчанка Алена Брыцкая і Галіна Нупрэйчык з горада Клецка адпаведна.


Як заўсёды бывае ў канцэртнай праграме, вершы змянялі пеенныя кампазіцыі, і ўсё працягвалася так прыгожа ды ладна, быццам пад лёгкі ветрык ляцела на арэлях восенскага лістапада.
Да мікрафона выходзілі паэты Вячаслаў Палубінскі (г.Барысаў) і Мікалай Марын (Пухавіцкі раён), Валянціна Шчарбакова (г.Нясвіж) і Таццяна Цвірка (г.Клецк), Валянціна Акулёнак (г.Салігорск) і Марына Шапавалава (Мінскі раён), Уладзімір Цанунін (г.Вілейка) і Анатоль Шкода (г.Заслаўе), Людміла Валасевіч (г.Барысаў) і Валянціна Бабко-Аляшкевіч (Салігорскі раён), Марыя Лебядзько (Стаўбцоўскі раён) і Галіна Нічыпаровіч (Уздзенскі раён).


Вячаслаў Палубінскі (г.Барысаў) і Мікалай Марын (Пухавіцкі раён)


Валянціна Шчарбакова (г.Нясвіж) і Таццяна Цвірка (г.Клецк)

За музычную частку «адказвалі» такія нашы таленавітыя выканаўцы, як Людміла Журава (г.Старыя Дарогі), Ларыса Гулкоўская (г.Салігорск), Настасся Швядко (Мінскі раён), Святлана Войтава (г.Маладзечна), Тамара Барэхава (г.Стоўбцы), Валянцін Каваліў (Смалявіцкі раён), народны эстрадны калектыў аўтарскай песні «Імпэт» (Вілейскі раён, кіраўнік – Галіна Кутас), Валерый Каняхін (г.Мар’іна Горка), Анатоль Мягкі (Мінскі раён), вакальна-інструментальны ансамбль «Грай, музыкі» (Мінскі раён, кіраўнік – Раман Атрашкевіч).


Тамара Барэхава (г.Стоўбцы)


Валерый Каняхін (г.Мар’іна Горка


Bакальна-інструментальны ансамбль «Грай, музыкі»

У праграме было і вельмі ўсім спадабалася танцавальнае сола: прыгожы харэаграфічны нумар на суд гледачоў прапанавала Кацярына Цыганкова. Яна танцавала пад песню «Я да цябе ішла», якую выконвала Настасся Швядко (словы – Зінаіды Гасціловіч з Валожынскага раёна, музыка – Ірыны Карнаухавай).


Дадам: Ірына Карнаухава не раз выступае як паэт і як музыкант. Напрыклад, у гэтым жа канцэрте Валянцін Каваліў выконваў дзіцячую песню «Необычный отряд», словы да якой напісала Ірына Аляксандраўна, а музыку – выканаўца.
Ну і абавязкова (як і заўсёды!) на завяршэнні канцэртнай праграмы выступіла кіраўнік жывічан – паэт і кампазітар Ірына Карнаухава.
Клубу ўжо 19 год! Наступны будзе юбілейным і адказным не менш, чым мінулыя гады. Жадаем усім аўтарам і выканаўцам здароўя і творчых поспехаў!

Наступная сустрэча – 19 снежня, а 11 гадзіне.



Алена БРЫЦКАЯ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики