ПЛАНЫ НА ЮБІЛЕЙНЫ ГОД


Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», якое прайшло 16 студзеня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя
А. С. Пушкіна, было чаканым і насычаным. Каб прысутныя настроіліся на працоўны лад, ім была прапанаваная «Фразачка для
затравачкi»: скласці верш на любой з моў, выкарыстоўваючы выраз «Как помельчали…» («Як здрабнелі...»).
Пасля выканання задання рушыла ўслед традыцыйная рубрыка «Пад уражаннем». У ёй жадаючыя ўражваліся вершамі Дзмітрыя Шулюка «Пакуль зямля нясца снегу ў твар...» (на беларускай мове) і невядомага аўтара з Фэйсбука «Особый случай» (на рускай мове). Меркаванні падзяліліся, тым не менш, кожны жадаючы мог выказаць сваю кропку гледжання.
Затым у рубрыцы «Сам сабе рэдактар» падвергліся дбайнаму разбору два вершы – рускамоўны і на беларускай мове. Выступоўцы давалі розныя ацэнкі гэтым тэкстам, лічачы, што іх маглі напісаць як школьнік, так і дарослы чалавек. Кожны інтэрпрэтаваў іх па-свойму, нехта нават прыдумаў варыянты іх паляпшэння. І як выснова: перш чым прапаноўваць вершы для друку, трэба над імі старанна папрацаваць, прачытаць самім услых і даць пачытаць іншым, каб выявіць і выправіць недахопы.
У наступнай рубрыцы «Забытыя словы» жывічане заняліся расшыфроўкай рэдкіх і новаўтвораных слоў на рускай і беларускай мовах. Прысутныя з цікавасцю даведаліся, што елбан – гэта высокі пагорак, вуй – брат маці, карач – недарэка, а махрушка – гумка для валасоў.
Пасля кіраўнік клуба Ірына Карнаухава пазнаёміла ўсіх з планам работы на 2022-ы год. Як і 19 гадоў запар, пасяджэнні секцыі паэтаў і секцыі кампазітараў будуць праходзіць штомесяц. У лютым запланаваны ўдзел у XXIX Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, у красавіку і лістападзе – майстар-класы і творчыя лабараторыі. На чэрвень намечана выязное пасяджэнне (па дамоўленасці з раёнам), у верасні адбудзецца прэзентацыя новага паэтычнага зборніка для дзяцей і песеннага зборніка з CD-дыскам. У кастрычніку – галоўнае і адказнае мерапрыемства –
юбілейны канцэрт народнага клуба «Жывіца», прысвечаны 20-годдзю з дня ўтварэння. І, як звычайна, жывічане прымуць актыўны ўдзел у абласных, раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Таксама Ірына Аляксандраўна нагадала, што вершы для «дзіцячага» зборніка, якi будзе рэдагаваць Васiль Жуковiч, – не больш за 7-8 твораў – трэба даслаць да канца лютага. А яшчэ папрасіла жывічан падумаць над арыгінальнымі нумарамі для ўключэння іх у справаздачны кастрычніцкі канцэрт.

Пасля чаго Анатоль Мазгоў (г. Барысаў) прадставіў на суд аўдыторыі свой новы, чацвёрты па ліку, зборнік вершаў «(Не)правильная любовь», які выйшаў у выдавецтве «Друкаваны дом «Вішнёўка».


Працягваючы працу клуба, жывічане прынялі ў свае шэрагі траіх гасцей, якія па чарзе прадставіліся публіцы, коратка распавялі пра сябе, прачыталі і праспявалі свае лепшыя творы. Пачала знаёмства Таццяна Шурынава – кампазітар, паэт, аўтар шматлікіх песень для дзяцей і дарослых, пяці кніг вершаў, член ГА «Саюз музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь». Да прачытаных вершаў яна дадала пару песень, балазе фартэпіяна аказалася пад рукой.

Лізавета Уладзіміраўна Качаткова(г. Мар'іна Горка) да выхаду на пенсію працавала настаўніцай рускай і беларускай мовы ў школе. Яе любімая паэтка – Ларыса Рубальская, якая складае незвычайна душэўныя рамансы. Яна і падштурхнула Лізавету Уладзіміраўну напісаць свой раманс, які быў выкананы аўтарам а капэла.


Яшчэ адна паэтка Алена Ждановіч ўзяла сабе творчы псеўданім Алёна Шэх у памяць пра бацьку. Далей па заведзенай традыцыі кожны прысутны прачытаў калегам свае новыя вершы.

Работа ў секцыі кампазітараў пачалася са знаёмства з біяграфіяй і творчасцю рускай спявачкай Юліяй Зіверт. Была прадстаўлена на слыхавы аналіз песня «Полюбить». Наступная задача кіраўніка клуба была такая: адхіліць тэкст песні, якая выконваецца Nastya і Potap з назвай «Не люби мне мозги». Усе сапраўдныя кампазітары і паэты клуба прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні.
Далей з новымі творамі выступілі Святлана Войтава з Маладзечна і Анатоль Мягкі (а/г Калодзішчы, Мінскі раён). Пасля аналізу і добрых слоў былі прапанаваны магчымыя варыянты да іх выступаў на юбілейным канцэрце клуба з дапамогай харэаграфічных калектываў і відэаролікаў.

Наступнае пасяджэнне народнага клуба «Жывіца» адбудзецца 20 лютага: паэтычная
секцыя – а 10.00, кампазітарская – а 13.00. Для пралангацыі або выпіскі новых дакументаў просьба мець пры сабе пасведчанне народнага клуба «Жывiца».







А. Мацвееў

На здымках:
1. Ірына Карнаухава і Вячаслаў Палубінскі (г.Барысаў)
2. Новы твар клуба – Алена Ждановіч
3. Віялета Зізюлькіна (г.Барысаў)
4. Уладзімір Рунцэвіч (г.Мар'іна Горка, Пухавіцкі раён)
5. Алена Харавец (в. Шчомысліца, Мінскі раён)
6. Марыя Лебядзько (в.Трылес, Стаўбцоўскі раён)
7. Алена Брыцкая (г.Барысаў)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики