У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы Дзень роднай мовы выдавецтва “Беларусь” святкавала у бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча разам з пісьменнікам Віктарам Кажурай і маленькімі беларусамі з дзіцячага садка № 284. Разам зацікаўлена гарталі кніжкі, чыталі вершы, разгадвалі загадкі, глядзелі мультыплікацыйны фільм пра беларускія літары, вывучылі шмат новых беларускіх слоў. Узгадалі ў якой цудоўнай краіне мы жывем, якія ёсць у ёй звяры і птушкі, якія рэчы сустракаюцца на кожную літару алфавіта. Неўзабаве кожны з удзельнікаў свята сам азначыў, з якой літары пачынаецца яго імя. А потым дзеткі расказвалі нам вершы беларускіх пісьменнікаў, падыходзячы да Віктара Віктаравіча, як да Дзеда Мароза)) Атрымалася сапраўднае свята! На памяць пра Дзень роднай мовы і сустрэчу з пісьменнікам малыя панеслі дадому яго кнігі з аўтографам і пажаданнямі шчасця. Пажадаем, каб такіх сустрэч ў жыцці кожнага дзіцяці было больш, бо яны прасякнуты найлепшымі чалавечымі пачуццямі і запамінаюцца, захоўваюцца ў сэрцы праз усё жыццё, як і першыя словы роднай мовы. Izdatelstvo Bel
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|