НОВЫ ГОСЦЬ У КЛУБЕ -- ВАЛЕРЫЙ МУРЫЧЫН


Чарговае паседжанне народнага клуба "Жывіца" 20 лютага ў атавай зале Мiнскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ўжо традыцыйна пачалося з "Фразачкі для затравачкі". Тэма для напісання верша адпавядала надвор'ю -- "Вясна ці зіма". Пасля гэтага задання пайшлi ўслед традыцыйныя рубрыкі "Слоўнік пісменнасці", "Пад уражаннем" і "Апрацоўка волкіх прадуктаў". Марыя Лебядзько са Стаўбцоўшчыны прынесла аўтарскі верш да разбору. Гэтым яна зноў адкрыла рубрыку "Брэй-рынг".

Получыўшы добры воклік ад вершаваных радкоў, а таксама і рэдакцыйныя заўвагі ад калег па пяру, яна падзякавала ўсім. Далей слова было прадстаўлена ўсім прысутным, якія чыталі свае вершы.
НОВЫ ГОСЦЬ У КЛУБЕ -- ВАЛЕРЫЙ МУРЫЧЫН

На фота Міхась Бабко з Клецку.

Пасля перапынку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава давяла да прысутных інфармацыю па “дзіцячаму” зборніку (тэрмінова прыслаць 7-8 вершаў да канца лютага і паправіць вершы тым, каму зроблены заўвагі). Пазнаёміла з планамі на ўдзел у Міжнародным кніжным выставе-кірмашы і дала хатняе заданне -- напісаць вершы з амафонамі.
Затым было ўручана пасведчанне ганаровага члена клуба "Жывіца" Міхасю Баранчыку -- кіраўніку гарадского аддзялення літаратурнага аб'яднання "Полацкая ветвь".


Пасля перапынку пачала працаваць кампазітарская секцыя. Па запрашэнню кіраўніка клуба на паседжанне прыехаў з Маладзечна аўтар-выканаўца, бард Валерый Мурычын.


Вялікая і прафесійная ігра на гітары, упэўненасць, добрыя тэксты песен здзівілі прысутных. Яны задалі шмат пытанняў госцю, да якіх Валерый даваў адказы, а затым зноў выконваў песні. Першыя творчыя крокі былі зробленыя ў родным горадзе Баранавічы, дзе гітару асвоіў з хлопцами ў двары. Падбіралі і спявалі песні папулярных тады груп "Заапарк", "Машына часу" і г.д. Затым, у войску, Валерый стаў адным з пераможцаў Усесаюзнага конкурсу армейская песні «Чырвоная гваздзіка». Скончыў госць аддзяленне рэжысуры Мінскага інстытута культуры и мастацтваў і больш 20 гадоў выкладае акцёрскае майстэрства ў "Маладзечанскай гімназіі-каледжы мастацтваў". Станавіўся дыпламантам многіх конкурсаў бардаўская песні. Хоць на паседженні прысутнічала меньшая колькасць жывічан, але сустрэча была цікавай.
Апасля свае новыя творы паказалі Анатоль Мягкі (Мінскі раён), Мікалай Міхайлоўскі (г.Беразіно), Святлана Войтава (г.Маладзечна). Прафесійна самадзейныя кампазітары падышлі да разбору песень пасля праслухоўвання, ацэньваючы і дапамагаючы аўтару знайсці патрэбнае гукавядзенню і тэмп.
Наступнае паседжанне "Жывіцы" адбудзецца 20 сакавіка (у 10.00 паэтычная секцыя, 13.00 – кампазітарская секцыя).

Іна Кузіна

Фота Мікалая Марына
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики