ТВОРЧАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА НАСТАССІ ШВЯДКО (а/г Пятрышкі, Мінскі раён)


Нарадзілася у пасёлку Расоны Віцебскай вобласці 14.02.1991г.
У 2010 годзе скончыла УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж» па спецыяльнасці «дырыжыраванне (народны хор)», у 2015г. – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «харавая музыка (народная)». У 2016г. – Дзяржаўны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перыпадрыхтоўцы кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства гандлю РБ.
Вершы піша з дзяцінства. З’яўляецца ўдзельнікам народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (з 2016г), членам Міжнароднага аб’яднання пісьменнікаў і майстроў мастацтваў (з 2016г.).
У 2015 годзе прымала ўдзел у конкурсе «З любоўю да малой Радзімы», які праводзіў часопіс «Прысталічча» Мінскага рэгіёну і заняла першае месца ў намінацыі «Вершы. Літаратурныя творы». Таксама мае публікацыі ў ваеннай газетах «Время патриотов» і «Полацкі веснік», дзевяці калектыўных паэтычных выданнях клуба «Жывіца».
У 2016 годзе выйшаў яе першы зборнік вершаў і песень «Откровения души». У тым жа годзе прыняла ўдзел у першым міжнародным фестывалі-конкурсе паэзіі і паэтычных перакладаў для моладзі «Берега дружбы», дзе заняла трэцяе месца і атрымала другое асабістае выданне «Танцуй, свабодная душа». У 2017г. атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «паэтычнае мастацтва» у конкурсе творчасці сярод моладзі «Молодо…и здорово!» Мінскага раёна, і дыплом за перамогу у Рэспубліканскім конкурсе маладых паэтаў «Мы рождены для вдохновенья» (г.Брэст) у намінацыі «Лучшее чтение своих произведений». Удзельніца X форуму маладых паэтаў Міншчыны «Слова Купалы да творчасці кліча», фіналістка міжнароднага конкурсу «Русская поэзия в мире» г.Масква (2018).
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики