ПЕРШЫ ДЫСК СВЯТЛАНЫ ВОЙТАВАЙ
20 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне народнага клуба "Жывіца". У сувязі з добрым надвор'ем і, адпаведна, добрым настроем, жывічане сталі больш актыўна наведваць гэтыя творчыя сустрэчы. Пачатак паклала традыцыйная рубрыка "Пад уражаннем". Вершы – адзiн на рускай, адзiн – на беларускай мове, выразна прачыталі па два чалавекі, пасля чаго яны самі і іншыя жадаючыя падзяліліся ўражаннямі аб прачытаным. Услед рушыла рубрыка "Апрацоўка сырых прадуктаў", у якой разбіраліся вершы, напісаныя людзьмі не занадта дасведчанымі ў паэтычным майстэрстве. Тут звярталася ўвага на многія памылкі і недахопы: рыфма, націск у словах, пісьменнасць, сінтаксіс, русізмы ў беларускім тэксце і г. д. Напрыклад, вершы на беларускай мове былі напісаныя на трасянцы: аўтар заклікаў любіць беларускую мову, але сам яе як след не ведае. Перапевы, аднастайнасць, аднолькавасць такіх "патрыятычных" вершаў дазваляюць зрабіць выснову: лепш не пісаць вершы, чым пісаць такія. Слова – гэта думка, дакладнае канкрэтнае дзеянне. Вось чаму так важна старанна працаваць над кожным словам. Некаторыя паспелі за час разбору прапанаваць свой варыянт паляпшэння рускамоўнага тэксту, каб твор мог падысці для публікацыі. Наступная рубрыка "Падбіраем сінонімы да слова "хлопоты (клопаты)" запатрабавала ад прысутных разумовага напружання. Як выснова: трэба пашыраць слоўнікавы запас, які неабходны кожнаму пішучаму чалавеку. З прэзентацыяй свайго чарговага паэтычнага зборніка "Облака под солнцем" выступіла Тамара Каляда (г.Узда). Прычым "уздзенскія" аблокі паэтка фатаграфавала для кніжкі сама. Пасля перапынку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава праінфармавала прысутных аб удзеле жывічан у ХХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая пройдзе 23-27 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Ірына Аляксандраўна нагадала членам клуба, каб яны абнавілі свае творчыя характарыстыкі для сайта "Жывіцы". Таксама яна павіншавала аўдыторыю з Сусветным днём паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка. Паводле яе слоў, новы калектыўны зборнік вершаў для дзяцей ужо сфарміраваны і хутка будзе перададзены на рэдагаванне. Затым слова было прадастаўлена новым асобам у клубе. Першым перад аўдыторыяй паўстаў Валерый Чабатароў (г. Нясвіж), падпалкоўнік у адстаўцы, які ў свой час выпрабоўваў грозную зброю – зенітна-ракетныя комплексы С-300. Ён прачытаў свае вершы, байкі, распавёў пра сустрэчу з Ігарам Лучанком, у выніку чаго нарадзілася песня "Признание Родине". Тамара Гапоненка (г. Барысаў) да пенсіі працавала эканамістам у страхавой кампаніі, а вершы пачала пісаць пасля свайго 30-годдзя. Вызначылася яна і ў адкрытым конкурсе восьмага Міжнароднага літаратурнага фестывалю "Славянская лира-2021", дзе стала пераможцам у намінацыі "Мастацкі пераклад". Пасля адбылася праверка хатняга задання – напісаць верш з амафонамi. Каля дзесяці чалавек прадэманстравалі свае здольнасці ў гэтай галіне вершаскладання. Далей слова было прадастаўлена прысутным, і кожны па чарзе прачытаў па два вершы. Кампазітарская секцыя ў гэты раз сабрала вялікую колькасць публікі. Усе былі настроеныя на лірычны лад – з прэзентацыяй свайго першага песеннага дыска "Клавиши судьбы" выступіла паэтка, бард Святлана Войтава (г.Маладзечна). Цэлы год яна ішла да гэтага праекта і, дзякуючы таленавітаму музыканту-аранжыроўшчыку Дзмітрыю Сушко, яе мара ажыццявілася. Святлана пад мінусоўку выканала некалькі песень з дыска. Дружныя апладысменты, крыкі "Брава!", кветкі, падарункі і цёплыя словы — усё гэта дасталася выканаўцы за яе бліскучую творчасць. "Паэзія і музыка – вышэйшы род мастацтва", – рэзюмавала I. А. Карнаухава і пажадала аўтару дыска: "Хай паравозік лёсу вязе цябе далей, і на чарговым паўстанку напэўна народзіцца новы дыск". Далей свае новыя творы прадставілі: Ларыса Гулкоўская з Салігорска песню "Снежное танго" на сл. Яны Явіч; "Мой дядя"(сл.Б. Макарэвіча), "Туровский святой Кирілл" (сл. В. Паліканінай) выканаў кампазітар Анатоль Мяггкі (а/г Калодзішчы, Мінскі раён); кавяр-версыю песні з жодзінскім ухілам "Я обманывать тебя не стану" спеў Дзяніс Валенцюкевіч (г.Жодзіна). Наступнае пасяджэнне народнага клуба "Жывіца" (творчая лабараторыя) адбудзецца 17 красавіка: паэтычная секцыя – а 10.00, кампазітарская – а 13.00. Анатоль Мазгоў
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|