"НАД ЧАСАМ І ПАДЗЕЯМІ"
Друкаванае слова – гэта сіла, што вякамі выхоўвае, яднае людзей,
збліжае народы, будуе паміж імі сяброўскія адносіны, непарыўныя сувязі. Вялікае шчасце, калі са словам працуюць сапраўдныя майстары ў імя дабра, справядлівасці, чалавечнасці, у імя жыцця.


Мне пашанцавала быць дэлегатам дваццаць пятага з’езда Саюза пісьменнікаў Беларусі, што адбыўся 22 сакавіка 2022 года ў Мінскай нацыянальнай бібліятэцы. Тут сустрэліся творцы з усіх абласцей нашай краіны. Незаўважна ляцеў час. Вочы амаль двухсот чалавек не маглі адарвацца ад аздобленай кветкамі сцэны ўтульнай бібліятэчнай залы, дзе ладзілася гістарычная падзея. З'езд пачаўся ўрачыстым вынасам сцяга СПБ. Гэты ганаровы абавязак быў давераны пісьменнікам Міншчыны: Віктару Праўдзіну, Ірыне Карнаухавай і Кацярыне Хадасевіч-Лісавой.
Першым выступіў з дакладам старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Ён падвёў вынікі пяцігадовай працы на ніве літаратуры, павіншаваў прысутных, пажадаў творчых поспехаў. А поспехі радуюць. Пісьменнікі працуюць у розных жанрах. Выдадзена нямала кніг прозы, дзіцячай літаратуры, паэзіі, публіцыстыкі. Праведзена шмат цікавых сустрэч з чытачамі.

Прыгожа вітаў дэлегатаў Віцэ-кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. Ён перадаў шчырае, цёплае віншаванне ад Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Добрыя словы сказаў прысутным міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Удзельнікі з’езда з захапленнем слухалі протаіерэя Мінскай царквы Усіх Святых Фёдара Повнага. Ён адзначыў, што літаратура павінна быць наднацыянальнай, праўдзівай, а яе стваральнікам патрэбна несці ў свет дабро, быць шчырымі перад сабой і людзьмі.
Пажаданні кожнага выступоўцы адметныя голасам, стылем, зместам, і агульныя дзеяннем: збліжэннем пісьменніцкай сябрыны, згуртаваннем у адзіны непахісны маналіт, замацаваны шчырай любоўю да Радзімы.

Асабліва ўразіла , надоўга засталося ў памяці выступленне старшыні Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалая Іванова. Нікога не пакінулі раўнадушным яго словы: "Писатели должны подняться над временем, над событиями, но не быть вне общества, не превращаться в блогеров, всегда нести ответственность за то, о чём пишут. Они – правый фланг в первой шеренге". А яшчэ да слёз крануў расказ Мікалая Фёдаравіча пра яблыні на мяжы паміж нашымі краінамі. Ён выказаў ідэю прывезці яблыні Мічурына і пасадзіць алею не ўздоўж, а ўпоперак мяжы ў знак сяброўства.
Беларусь і Расія супрацоўнічаюць даўно: абменьваюцца творчым вопытам, друкаванымі выданнямі, перакладамі твораў. Калегам перадалі прывітанні пісьменнікі Таджыкістана, Узбекістана, Дагестана, Калмыкіі,Чачні, Башкартастана, Санкт-Пецярбурга, Астрахані.

На з’ездзе вырашаліся арганізацыйныя, тэхнічныя пытанні, быў зацверджаны склад кіраўніцтва, абраны новы старшыня СПБ. Ім стаў пісьменнік, журналіст, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч. Ён павіншаваў калег на мілагучнай роднай мове, вельмі трапна назваў пісьменнікаў салдатамі слова.
Мікалай Чаргінец таксама прадоўжыць справу, якой шчыра служыў шаснаццаць гадоў з пачатку існавання арганізацыі. Яго абралі ганаровым старшынёй СПБ.
Кіраўнікі абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў літаратараў расказалі аб працы сваіх калектываў. Хочацца адзначыць асабліва яркія выступленні.
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Тамара Краснова-Гусачэнка распавяла пра поспехі ў працы з таленавітай моладдзю. У іх шмат выходзіць літаратурных старонак менавіта з прозвішчамі м аладых аўтараў, праводзяцца розныя мерапрыемствы. У словах Тамары Іванаўны адчуваліся натхнёнасць і адданасць любімай справе.
Зацікавіў слухачоў кіраўнік Гомельскага абласнога аддзялення Уладзімір Гаўрыловіч. Пісьменнікі Гомельшчыны ўдзельнічаюць у міжнародных конкурсах. Ёсць лаўрэаты. Шмат самабытных маладых талентаў. Гэта творчае аддзяленне заснавала памятны медаль "Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру".
Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, як заўсёды, сваім яркім, непаўторным выступленнем запаліла агеньчыкі натхнення ў сэрцах калег. Яе проза, вершы, гутарка дыхаюць цудоўнай паэзіяй. Напрыканцы выступлення і афіцыйнай часткі з’езда яна пажадала, каб жыла родная мова, каб квітнела наша слова.
Я таксама далучаюся да ўсіх пажаданняў і зычу салдатам слова стаяць на варце міру ў душах людзей, берагчы і любіць нашу родную паэтычную бела-русую старонку.

Галіна Нупрэйчык (Плакса), г.Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики