«МЕЛОДЫЯ ДУШЫ»


28.04.2022 Элегія запрасіла ў ДУК "Вілейскі Палац культуры" усіх аматараў аўтарскай песні і паэзіі. У літаратурна-музычным мастацкім салоне "Мелодыя душы" адбылася прызентацыя апошніх дзвух дыскаў "Элегіі": "Да чыстай крыніцы", выдадзенага па благаславенню былога благачыннага Вілейскай царкоўнай акругі Маладзечанскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Іераманаха Аляксандра Шмырко, і "Барвовае лісце" – па творчасці паэтак Ганны Новік і Клаўдзіі Дубовік.

Свае мастацкія працы "Вялля", трыпціх "Цвяток Радзімы – васілёк" прадставілі мастакі Цэнтра эстэтычнага выхавання Вера Каўзановіч і Ала Судніковіч. Уласныя песні на вершы беларускіх паэтаў і паэтаў землякоў, літаратурна-музычныя кампазіцыі, інструментальную музыку, рускую класіку выканалі ўдзельнікі "Элегіі": Таццяна Захарыч, Уладзімір Лапцік, Алена Кеўліч, Вікторыя Амельяновіч, Вераніка Скалубовіч.
Кіраўнік ансамбля Таццяна Захарыч

Гасцямі салона "Мелодыя душы" былі творчыя сябры "Элегіі": ансамбль танца "Карагод" ДУА "Вілейская гімназія №2" і яго кіраўнік Ірына Новік, народны ансамбль "Весялінка" ДУК "Вілейскі Палац культуры" (кіраўнік – Сяргей Ількевіч).


Народны калектыў аўтарскай песні "Элегія" шчыра падзякаваў усім наведавальнікам мерапрыемства за шчырую падтрымку калектыва і адданасць беларусквй песні і паэзіі.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики