НА СВЯЦЕ БЕЛАРУССКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ Ў МАЛАДЗЕЧНА
Штогод ў Маладзечне праводзіцца Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, які дае магчымасць кожнаму беларусу пагуляць па яго святочных вуліцах, падзівіцца на вырабы народных майстроў на кірмашы, паслухаць песні артыстаў на канцэртных пляцоўках і, канешне, сустрэцца з літаратарамі. Сёлета ў мерапрыемствах фестываля прынялі ўдзел кіраўнік народнага клуба "Жывіца" Ірына Карнаухава, аўтар-выканаўца Тамара Кашчэва (г.Фаніпаль, Дзяржынскі раён) і паэтэсы-маладзечанкі Тамара Бярэзіна і Тамара Аўсянікава, якія неаднойчы разам выступалі і ў бібліятэках, і на фестывальных пляцоўках. Па традіцыі дэлегацыя СПБ, у якой была і Ірына Карнаухава, завітала па дарозе на малую радзіму Янкі Купалы ў Вязынку. Тут гасцей з хлебам-соллю сустракалі прадстаўнікі Маладзечанскага раёна і шматлікія прыхільнікі паэзіі і песні. Перад помнікам Янку Купалу адбылося паэтычнае свята, якое вёў вядомы краязнаўца і гісторык Міхась Казлоўскі. Да помніку Янкі Купалы былі пакладзены кветкі. У раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя Рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта і фотапаэтычных кніг "Зачараваны Беларуссю", "Бачу Беларусь такой", "Мая Радзіма", "Навасады: малая Радзіма". Яе правялі аўтары праекта Уладзіслаў Цыдзік і Алена Стэльмах. Свята прадоўжылася ў малой зале Палаца культуры. Паэтычна-музычную гасцёўню "Паэтычная спадчына — нашчадкам запавет". Заключным мерапрыемствам фестывальнага дня стала сумесная творчая сустрэча паэтыў СПБ з членамі Саюза кампазітараў. Правялі яе Алена Стэльмах і Міхась Пазнякоў, а таксама кампазітар Аліна Безенсон. Вядучыя і ўдзельнікі сустрэчы падзяліліся вопытам супрацоўніцтва, вызначылі шляхі далейшага творчага сяброўства. Аб дзейнасці народнага клуба паэтаў і кампазітараў "Жывіца" распавяла яго кіраўнік, член СПБ Ірына Карнаухава. А Тамара Кашчэва праспявала аўтарскую песню. Тры Тамары -- Бярэзіна, Аўсянікава і Кашчэва прынялі ўдзел ў імпрэзе "ЧЫТАЕМ КУПАЛУ І КОЛАСА" на паэтычнай пляцоўцы, арганізаванай Маладзечанскай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|