«ВЫЙДУ З ПЕСНЯЙ, ЯК З ПАХОДНЯЙ»
У канцы чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №2 арганізавалі літаратурны дворык «Выйду з песняй, як з паходняй» – сустрэчу дзяцей з летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» з маладзечанскай пісьменніцай. У госці да дзяцей завітала паэтка Тамара Іванаўна Аўсяннікава, актыўны удзельнік літаратурнага аб’яднання «Купалінка», былы выкладчык замежнай мовы. Тамара Іванаўна піша вершы для дзяцей і дарослых, а зараз актыўна рыхтуе свой зборнік вершаў да выпуску. Пісьменніца расказала дзецям пра сваё жыццё, сваіх бацькоў і сям’ю. Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі яе вершы, адгадвалі загадкі пра навакольны свет і з асаблівай асалодай удзельнічалі ў вясёлай “фізхвілінцы” ад аўтара. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, а дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і салодкія пачастункі. Маладзечненская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|