ДОЎГАЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА СЯБРОЎ


Чарговае спатканне жывічан, якое адбылося 17 ліпеня, было вельмі душэўным і сяброўскім. На пасяджэнне ў Мінскую абласную бібліятэку імя А. С. Пушкіна прыехалі нават тыя, хто доўгі час адсутнічаў па розных прычынах. Члены народнага клуба абдымалі адзін аднаго, дзяліліся навінамі, а некаторыя і новымі выданнямі.
Спачатку ў рубрыцы «Пад уражаннем» прысутныя як заўсёды разбіралі два вершы «Душа, как бабочка, накрытая стаканом...» Юліі Барысавай на рускай мове і «Дай жыцьцю непрывязана віцца...» Аляксея Карпенкi на беларускай мове. У першым вершы быў адзначаны яркі вобраз: «В тупых углах граненого мирка», «бабочка-душа» – гэта вельмі незвычайныя паэтычныя замалёўкі. Верш нумар 2 – філасофскі твор, якi сцвярджае, што надзея, вера і любоў заўсёды застаюцца з чалавекам да самай апошняй хвіліны.
Затым з прэзентацыяй новых выданняў, якія выйшлі сёлета, выступіла паэтка з Жодзіна, сябра Беллітсаюза «Полоцкая ветвь» Зінаіда Багамолава. Яна прадставіла публіцы дзіцячую казку ў вершах «Лесной переполох» і зборнік вершаў (16+) «На крыльях вечности». Рэдагавала «дарослую» кнігу была таксама сябра «Жывіцы» і Беллітсаюза «Полоцкая ветвь» Валянціна Акулёнак з Салігорску.


Што тычыцца сёлетняга калектыўнага зборніка для дзяцей, то, па словах Ірыны Карнаухавай, у яго ўвайшлі вершы 45 аўтараў. Яго прэзентацыя, як і прэзентацыя песеннага дыска адбудзецца ў верасні. Таксама кіраўнік клуба нагадала жывічанам аб неабходнасці атрымання пасведчанняў, для чаго трэба здаць анкету і фатаграфію. Новенькае пасведчанне яна ўручыла Івану Бобка (Клецкі р-н).


Пасля гэтага кожны жадаючы мог выступіць перад прысутнымі, прачытаць вершы або выканаць песні. Добрасардэчны Уладзімір Рунцэвіч (Пухавіцкі р-н) не мог прыйсці на пасяджэнне без падарунка. Бутэльку святой вады і мяшочак з пладамі шыпшыны ён падарыў І.А. Карнаухавай.

Наступнае сумеснае пасяджэнне народнага клуба «Жывіца» адбудзецца 21 жніўня ў 11.00.






Анатоль Мазгоў

На здымках:
1. Андрэй Сямёнаў (г. Салігорск) пад уражаннем.
2. Марыя Лебядзько сачыніла прыпеўкі пра «Жывіцу».
3. Творчы тандэм Святлана Войтава і Міхась Баранчык.
4. Новы дуэт «Жывіцы».
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики