"ДЫЯЛОГІ ПРА КУЛЬТУРУ"
Напрыканцы ліпеня ў сталічным Доме радыё ўдзельнікамі аўтарскай перадачы вядомага паэта і публіцыста Навума Гальпяровіча «Дыялогі пра культуру» сталі літаратары Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карнаухава і Віктар Кажура. Сустрэча адбылася з нагоды 20-гадовага юбілея народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», які працуе пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Само ж свята адбудзецца ў кастрычніку бягучага года, і яго адметнай падзеяй стане справаздачны юбілейны канцэрт калектыва. Ірына Аляксандраўна з’яўляецца арганізатарам і нязменным кіраўніком аб’яднання, а Віктар Віктаравіч – адным з шматгадовых адметных яго ўдзельнікаў. Усяго ж «Жывіца» аб’ядноўвае звыш 150 творчых асоб розных узростаў і прафесій. За час існавання клуба дваццаць восем жывічан сталі членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, 13 – Беларускага саюза музычных дзеячаў. Аб гэтым, шляхах станаўлення аб’яднання, аб сяброўскіх адносінах, значэнні творчасці ў жыцці чалавека, пра патрыятычнасьць, што дапамагае выхоўваць любоў да Радзімы, яе мовы, культуры і ішла размова паміж удзельнікамі «Дыялогаў пра культуру». Іна Кузіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|